Леан Зянковіч: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 1:
'''Леан ЗЯНКОВІЧ''' (11 красавіка 1808, маёнт. Ляхі каля [[Пружаны|Пружан]], цяпер вёска Пружанскага р-на — 12 снежня 1870) — паэт, публіцыст, мемуарыст.
 
Нарадзіўся ў сям'і дробнага шляхціца. Вучыўся ў [[Свіслацкая гімназія|Свіслацкай гімназіі]], Варшаўскім універсітэце, быў сябрам тайных вучнёўскіх таварыстваў. Удзельнік [[Паўстанне 1830-1831|паўстання 1830—1831 г.]], быў ад'ютантам камандзіра ганаровай аховы кіраўніка паўстання, потым паручнікам 9-га ўланскага палка, у яго складзе ўдзельнічаў у баявых дзеяннях супраць расійскай рэгулярнай арміі. Пасля паражэння Паўстання эмігрыраваў у Францыю, бо не хацеў прыносіць прысягу расійскаму імп. Мікалаю І.
 
У 1833 г. Л. Зянковіч стаў адным з арганізатараў паўстанцкіх атрадаў з былых інсургентаў у эміграцыі, з мэтаю аднаўленне ўзброенай барацьбы супраць Расіі за незалежнасць Рэчы Паспалітай. Аднак спроба такім чынам вярнуцца на радзіму не мела поспеху. Пасля гэтага Л. Зянковіч пасяліўся ў Кракаве (тымчасова ў Аўстрыі) і прыняў удзел у стварэнні тайнай арганізацыі «Саюз польскага народу».
Радок 7:
У 1837 г. Л. Зянковіч далучыўся да польскага эмігранцкага Дэмакратычнага таварыства ў Францыі, якое ўзначальваў адзін з былых кіраўнікоў паўстання [[Адам Чартарыйскі]]. Як прадстаўнік арганізацыі, Л. Зянковіч таемна наведваў радзіму, каб наладзіць сувязі з патрыятычнымі сіламі.
 
У час буржуазна-дэмакратычнай рэвалюцыі 1848—1849 г. у Аўстрыйскай імперыі Л. Зянковіч адправіўся ў Галіцыю, каб удзельнічаць у барацьбе, потым аказаўся ў Кракаве, дзе быў абраны кіраўніком Аддзела унутраных спраў і паліцыі ў мясцовым нацыянальным камітэце — органе рэвалюцыйнай улады ў горадзе. Пасля паражэння рэвалюцыі Л. Зянковіч, як «недабранадзейная асоба», не мог знаходзіцца ў Аўстрыі і выехаў у Англію. Потым сталым месцам жыхарства былі Францыя і Швейцарыя, дзе Л. Зянковіч актыўна займаўся грамадскай дзейнасцю. Называў сябе палешуком.
 
У 1830-х у Кракаве Л. Зянковіч пачаў выдаваць «Усеагульны часопіс навук і рамёстваў» на польскай мове. У 1839—1844 г. у Парыжы і Страсбургу рэдагаваў сатырычна-палітычны часопіс на польскай мове «Pszonka» («Пшонка»), які меў шырокі грамадскі рэзананс. Л. Зянковіч аўтар вершаваных твораў «Узнагарода за нявернасць», «Роздум», гісторыка-краязнаўчых і літаратурных прац — «Польскі народ, ці Дакладнае апісанне звычаяў, нораваў, адзення яго і г.д.» (1842, м.інш. змяшчае апісанне побыту палешукоў да якіх Л. Зянковіч прылічваў і сябе), «Палітычны агляд пісьменства польскай эміграцыі» (1847), «Палітычны агляд гісторыі Польскай дзяржавы» (1864—1865, у 4-х т.), «Палітычны агляд гісторыі польскай літаратуры» (1867, у 2-х т.).
 
Найбольшую вядомасць набыў мемуарны твор Л. Зянковіча — «Вечары ляха з Ляхаў, ці Гутаркі пры каміне старога польскага літаратара», дзе змешчаны ўспаміны пра бацькоў і дзяцінства, вучобу ў Свіслачы і Варшаве, разважанні пра выхаванне і адукацыю моладзі, пра долю прыгонных, у т.л. ідэі распрыгоньванне і пашырэнне адукацыі сярод простага народа.
 
== Літаратура ==
* Мысліцелі і асветнікі Беларусі: Энцыклапедычны даведнік / Гал. рэд. Б. I. Сачанка.  — Мн.: БелЭн, 1995.— 672 с. ISBN 985-11-0016-1
 
{{DEFAULTSORT:Зянковіч Леан}}