Сапраўдныя кобры: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 25:
'''Кобры''' сапраўдныя (''Naja'') — [[род (біялогія)|род]] змей сямейства аспідавых.
 
Вядома 14 відаў. Пашыраны ў [[Афрыка|Афрыцы]], [[Паўднёвая Азія|Паўднёвай]] і [[Сярэдняя Азія|Сярэдняй Азіі]]. Найбольш вядома кобра індыйская, або [[змяя-акулярніца]] (''N. naja''), з светлым малюнкам накшталт акуляраў на шыі, капская (''N. nivea''), чорна-белая (''N. melanoleuca'') і інш.
 
Даўжыня да 2 м, зрэдку да 2,5 м. Цела моцна выцягнугае, з доўгім хвастом і гладкай луской. Узбуджаныя кобры прымаюць своеасаблівую позу: падымаюць пярэднюю частку цела вертыкальна над зямлёй, трымаючы галаву гарызантальна, і расшыраюць дыскападобна шыю. Ядавітыя. Некаторыя віды здольны выпырскваць яд на адлегласць да 2 м, імкнучыся папасці праціўніку ў вочы.