Рыгор Пірамовіч: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др →‎Творы: арф.
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
'''Рыгор ПІРАМОВІЧ''', сапраўдн. '''Грыгор Пірумян''' [пол. ''Grzegorz Piramowicz''; [[Wp/be/25 лістапада|25 лістапада]] 1735, [[wp/be/Львоў|Львоў]] - [[Wp/be/14 лістапада|14 лістапада]] 1801], педагог, пісьменнік, асветнік, праф. філасофіі. З армянскай купецкай сям'і.
 
Вучыўся ў езуіцкіх калегіюмах у [[Wp/be/Луцк|Луцку]] і [[Wp/be/Львоў|Львове]]. НалежаўНалежыў да [[Wp/be/Ордэн езуітаў|ордэну езуітаў]] (1754-73). У 1767 у якасці выхавацеля сыноў львоўскага каштяляна здзейсніў падарожжа ў [[Wp/be/Францыя|Францыю]] і [[Wp/be/Італія|Італію]], дзе пазнаёміўся з рознымі плынямі ў філасофіі і педагогіцы. У 1770-1773 выкладаў філасофію ў езуіцкім калегіюме ў Львове. Пасля забароны ордэна езуітаў П. перасяліўся ў [[Wp/be/Варшава|Варшаву]] і ў 1773 г. быў прызначаны чальцом [[Wp/be/Адукацыйная камісія|Адукацыйнай камісіі]] [[Wp/be/Рэч Паспалітая|Рэчы Паспалітай]], у 1773-1794 яе сакратар. Адначасова з 1774 быў пробашчам у [[Wp/be/вёска Кураў (Пулаўскі павет, Люблінскае ваяводства, Польшча)|Кураве]], а з 1776 і ў Коньскаволі. Адзін з укладальнікаў асноўнага закона (1781) аб арганізацыі асветы ў Рэчы Паспалітай. Выконваў функцыі інспектара народных школ. Пасля стварэння пры Адукацыйнай камісіі "Тоwarzystwa do ksiąg elementarnych", якое мела задачай выданне кніг для народнага чытання і выпрацоўку праграм выкладання ў пачатковых школах, П. выпрацаваў статут гэтага таварыства і стаў самым энергічным яго працаўніком, у 1775-1787 сакратар таварыства. Пасля удзелуўдзелу ў [[Wp/be/Таргавіцкая канфедэрацыя|Таргавіцкай канфедэрацыі]] П. страціў усе свае пасады, змушаны быў шукаць прытулку па дварах магнатаў, жыў у эміграцыі. Па нявысветленых падствахпадставах ён быў часова зняволены ў турму аўстра-венгерскім урадам (1797), пакінуў пасады ў Кураве і Коньскаволі. У 1797-1800 знаходзіўся пад наглядам паліцыі ў [[Wp/be/Кракаў|Кракаве]]. Удзельнічаў у працы Варшаўскага таварыства сяброў навукі. Памёр плябанам касцёла ў Межырычэ.
 
П. складаў вершы, віншавальныя оды, публіцыстычныя нарысы, складаў хрэстаматыі для пачатковых школ, прамовы на розныя ўрачыстыя выпадкі і д.т.п. З яго твораў (да 70) большасць застаецца ў рукапісах.