Барсук: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
SieBot (размовы | уклад)
др робат Дадаем: ku:Kurebeşk
EmausBot (размовы | уклад)
др [r2.6.4] робат Дадаем: udm:Нарды; касмэтычныя зьмены
Радок 56:
'''Барс{{*|у}}к''' (''Meles meles'') — [[млекакормячыя|млекакормячае]] атрада драпежных звяроў ''(Carnivora)'', сямейства куніцавых ''(Mustelidae)''.
 
== Апісанне ==
Даўжыня цела 65-85 см, хваста 12-18 см, маса дарослых самцоў да 12 кг. Самкі трохі меншыя. Восенню барсукі вельмі жырэюць і павялічваюць сваю масу ў 1,5-2 разы. Тулава масіўнае, прыземістае. Канечнасці кароткія, з моцнымі кіпцюрамі, прыстасаванымі да рыцця. Агульная афарбоўка буравата-шэрая, з дробнай чорнай рабізной. Морда белая, уздоўж галавы праз вочы праходзяць чорныя палосы.
 
== Пашырэнне ==
Жыве ў Еўразіі ([[Усходняя Еўропа]], [[Каўказ]], [[Казахстан]], [[Сярэдняя Азія]], частка [[Сібір]]ы, [[Далёкі Усход]]).
 
Радок 66:
Месцы пражывання: лясы, радзей хмызнякі на сухіх глебах з глыбокім заляганнем грунтовых вод, непадалёк ад адкрытай вады.
 
== Асаблівасці біялогіі ==
Вядзе напаўпадземны спосаб жыцця. Дзень праводзіць у нары, выходзіць у прыцемках і ноччу. Жыве сем'ямі. Актыўны з красавіка па кастрычнік-лістапад. На зіму ўпадае ў спячку. Корміцца карэннем і цыбулінамі раслін, ягадамі, жалудамі, пладамі яблынь і груш, дажджавымі чарвямі, лічынкамі і дарослымі насякомымі, амфібіямі, мышападобнымі грызунамі, яйкамі і птушанятамі.
 
Полавая спеласць у самак у 2, у самцоў - у 3 гады. Гон у сакавіку-красавіку і ў ліпені. Цяжарнасць з латэнтнай стадыяй, цягнецца 9-12 месяцаў. У сакавіку-красавіку нараджаецца 2-4 дзіцяняці. Працягласць жыцця 12-15 гадоў.
 
== Ахова ==
{{Чырвоная кніга Беларусі}}
Від уключаны ў [[Чырвоная кніга Беларусі|Чырвоную кнігу Беларусі]], Чырвоную кнігу Украіны.
 
== У Сеціве ==
* [http://redbook.minpriroda.by/animalsinfo.html?id=16 Артыкул у Чырвонай кнізе Беларусі] {{ref-ru}}
 
[[Катэгорыя:Куніцавыя]]
Радок 132:
[[sv:Europeisk grävling]]
[[tr:Porsuk (hayvan)]]
[[udm:Нарды]]
[[uk:Борсук]]
[[vls:Das]]