Розніца паміж версіямі "Ігар Іванавіч Шаўчук"

няма тлумачэння праўкі
др
Нарадзіўся у сям'і служачых. Скончыў гістарычны факультэт Цвярскога (Калінінскага) універсітэта (РФ) у 1981. Пасля заканчэння працаваў выкладчыкам прафтэхвучылішча, служыў у Савецкай Арміі (1981-1983 г.). У 1983-1985 г. - інспектар Брэсцкай мытні. Вучыўся ў аспірантуры Інстытута гісторыі НАНБ (1985-1988 г.), дзе працаваў малодшым навуковым супрацоўнікам. Кандыдацкую дысертацыю на тэму "Развіццё гістарычнай навукі ў БССР (1970-я гады)" абараніў у 1989. З 1991 - старшы выкладчык, дацэнт кафедры гісторыі Брэсцкага дзяржпедінстытута. У 1992-1999 г. загадваў кафедрай гісторыі славянскіх народаў, знаходзіўся ў дактарантуры Інстытута гісторыі НАНБ (1999-2002 г.). З 2002 - дацэнт згаданай кафедры, з 2010 - прафесар кафедры. Выканаў і абараніў у ІГ НАНБ дысертацыю "Кадры гуманітарных навук БССР: станаўленне, фарміраванне, развіццё (20–30-я гады ХХ ст.)". Вучоная ступень доктара гістарычных навук прысуджана 5.5.2010.
 
Аўтар больш 60100 навуковых, навукова-метадычных і навукова-папулярных публікацый. Даследуе праблемы гісторыі гістарычнай навукі, станаўлення і развіцця гуманітарных навук у Беларусі ў ХХ ст.
 
{{DEFAULTSORT:Шаўчук Ігар Іванавіч}}
Ананімны ўдзельнік