Рапуха зялёная: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 36:
Зялёная рапуха бывае каля вадаёмаў толькі ў перыяд размнажэння. Выкарыстоўвае вадаёмы са стаячай вадою, часам нават лужыны на вясковых вуліцах. Шлюбны перыяд доўжыцца з мая да сярэдзіны лета. Самцы ў гэты час абзываюцца меладычнымі трэлямі. Горла ў спевака пры раздзіманні рэзанатара, які знаходзіцца пад скурай, набывае форму шара. Самцы маюць шлюбныя мазалі на трох сярэдніх пальцах пярэдніх лапак, што дазваляе ім утрымліваць самак пры спароўванні. Ікра адкладваецца ў выглядзе доўгага (бывае да 7 м) шнура, у якім ікрынкі размешчаны ў два рады. Шнуры развешваюцца на вадзяной расліннасці і вельмі часта заблытваюцца. Пладавітасць адной самкі каля 3000-5000 ікрынак, а часам і больш.
 
[[Апалонікі]] ў перыяд развіцця знаходзяцца часцей на дне і ў сувязі з гэтым маюць пляскатую форму цела. Рыючыся ў глеі, яны жывяцца фітапланктонам і дэтрытам. У іх рацыёне ўсё ж пераважаюць жывёльныя кармы (прасцейшыя, калаўроткі, ракападобныя). Маладыя рапухі, выходзячы на сушу, маюць даўжыню цела каля 10-16 мм.
 
==Літаратура==