Інстытут мовазнаўства НАНБ: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
пачатак, без навукі (шмат, пазней)
(Няма розніцы)

Версія ад 13:04, 5 снежня 2010

Дзяржаўная навуковая ўстанова «Інстытут мовы і літаратуры» (з ліст. 2007), Інстытут мовазнаўства (1929–1935, 1952–2007), Інстытут літаратуры, мастацтва і мовы (1935 – 1952): навуковы інстытут (раней навукова-даследчы інстытут) у складзе Нацыянальнай Акадэміі Навук Рэспублікі Беларусь. Гл. далей: гісторыя, дзейнасць.

Напрамкі дзейнасці (2010): вывучэнне сістэмы беларускай мовы на розных этапах яе развіцця; правядзенне сацыялiнгвiстычных; супастаўляльных і параўнальна-тыпалагічных даследаванняў; падрыхтоўка слоўнікаў беларускай мовы, у тым ліку перакладных беларуска-іншаславянскіх і іншаславянска-беларускіх; выяўленне і аналіз асноўных тэндэнцый і заканамернасцей гістарычнага і сучаснага літаратурнага працэсу, вывучэнне праблем гісторыі літаратуры і літаратурных сувязяў у славянскім свеце і за яго межамі, даследаванне літаратурнай спадчыны Беларусі (у тым ліку падрыхтоўка акадэмічных выданняў збору твораў класікаў беларускай літаратуры, літаратурных помнікаў).

Структурныя падраздзяленні (2010): аддзелы гісторыі беларускай мовы; дыялекталогіі і лінгвагеаграфіі; лексікалогіі і лексікаграфіі; сучаснай беларускай мовы; славістыкі і тэорыі мовы; беларуска-рускіх моўных і літаратурных сувязяў; беларускай літаратуры XX і XX стст.; тэксталогіі і выданняў; узаемасувязей літаратур; тэорыі і гісторыі беларускай літаратуры

Інстытут быў створаны 2.11.1929 рашэннем Прэзідыума АН БССР на базе мовазнаўчых кафедр і камісій, якія існавалі ў складзе Інстытута беларускай культуры; між іншым, Інстытут навуковай мовы быў перайменаваны ў Тэрміналагічную камісію. Таксама ў склад Інстытута ўвайшлі адпаведныя камісіі нацсектараў Інбелкульта. Першапачатковы склад Інстытута: 1) тэрміналагічная камісія; 2) камісія па складанню слоўніка жывой беларускай мовы; 3) дыялекталагічная камісія; 4) камісія па складанню гістарычнага слоўніка беларускай мовы; 5) правапісная камісія. Першы склад кіраўніцтва Інстутуту (з 2.11.1929): дырэктар С. Некрашэвіч, намеснік Я. Лёсік, вучоны сакратар П. Бузук.

Навука

...

Гісторыя

Неўзабаве пасля стварэння, у выніку рэпрэсій 1929–1931 гг., амаль усе значныя супрацоўнікі Інстытуту былі арыштаваныя (на працягу 1930), а выкарыстанне прац рэпрэсаваных мовазнаўцаў было забаронена. Прэзідыум АН БССР на паседжанні 30.10.1930 усклаў часовае кіраўніцтва Інстытутам на Я. Мацюкевіча, які дагэтуль там не працаваў, а новых супрацоўнікаў рэкамендаваў браць «з настаўніцтва, знаёмых з мовазнаўчай працай». Практычна, праца Інстытуту была спыненая з-за нястачы кадраў. У лютым 1931 у Інстытуце працавалі 6 чалавек[1].

Інстытут быў паўторна створаны 29.3.1931 рашэннем Прэзідыума АН БССР, у сувязі з «перабудовай структуры» Акадэміі; дырэктарам быў прызначаны П. Бузук (25.4.1931). Вучоным сакратаром у 1932 быў П. Юргелевіч. У сакавіку 1933 кіраўніцтва КПБ прыняло пастанову аб «ідэалагічных зрывах» у працы АН БССР (гл.таксама: рэпрэсіі ў СССР 1933-1934). Новым дырэктарам стаў І. Дварчанін (3.7.1933). Пасля ідэалагічнай кампаніі ў друку супраць Бузука і Мацюкевіча ў 1933, Інстытут пацярпеў новыя кадравыя страты ў студзені 1934 пасля праверкі выканання сакавіцкай пастановы ЦК КПБ(б) 1933 датычна Інстытуту мовазнаўства.

У ліпені 1935 у сувязі «са змяненнем структуры» АН БССР пастановай ЦК КПБ(б) Інстытут быў уведзены ў склад аб'яднанага Інстытуту літаратуры, мастацтва і мовы пад часовым кіраўніцтвам Вольскага. Рэальнай падставай для такой пастановы сталася, відаць, рэзкае скарачэнне колькасці навуковых кадраў пасля палітычных рэпрэсій пачатку 1930-х гадоў. У 1936 – 1937, да новай хвалі рэпрэсій, Інстытут літаратуры, мастацтва і мовы ўзначальваў А. Александровіч.

Інстытут мовазнаўства быў адноўлены як самастойная ўстанова ў складзе АН БССР 29.5.1952, пастановай Дзяржаўнай штатнай камісіі пры Савеце міністраў БССР; быў зацверджаны штат у 30 чалавек (14.6.1952). 15 жніўня 1956 Інстытуту было прысвоенае імя Якуба Коласа.

Пастановай Прэзідыума НАН РБ 9.11.2007 Інстытут мовазнаўства быў аб'яднаны з Інстытутам літаратуры імя Янкі Купалы ў адзіны Інстытут мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы НАН РБ пад кіраўніцтва А. А. Лукашанца.

Кіраўніцтва Інстытуту

Дата прызначэння або займання пасады Дырэктар Намеснік Вучоны сакратар
2.11.1929 С. Некрашэвіч Я. Лёсік П. Бузук
30.10.1930 Я. Мацюкевіч (час.)


25.4.1931 П. Бузук


3.7.1933 І. Дварчанін


ліпень 1935 Вольскі (час.)(у складзе ІЛММ)


1936 А. Александровіч (у складзе ІЛММ) (да 1937)


1937 В. Барысенка (у складзе ІЛММ)


14.6.1952 А. А. Атраховіч (Кандрат Крапіва) (да 1956)


1957 П. Ф. Глебка


1957 М. Р. Суднік (да 1983)


1983 А. І. Жураўскі (да 1989)


1989 А. І. Падлужны (да 2003)


2003 А. А. Лукашанец (з 2007 — у складзе ІМЛ)


І. Л. Капылоў

  1. Запрудскі. Да перадгісторыі... С.111.

Крыніцы

  • А. А. Лукашанец. Беларуская мова і беларускае мовазнаўства ў пачатку XXI стагоддзя. Праблемы и перспектывы // Роднае слова. №8, 2005. С.122 – 133.
  • С. М. Запрудскі. Да перадгісторыі "Руска-беларускага слоўніка" пад рэдакцыяй А. Александровіча // Vocabulum et vocabularium: Сб. научн. трудов по лексикографии. Отв. ред. В.В. Дубичинский. — Вып. 5. — Гродно: ГрГУ, 1998. — 188 с. ISSN 0453-79998. С.110—114.