Комант: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
др вікіфікацыя
Радок 1:
'''Комант''' або '''Скоманд''', '''Скаламенд''' ({{lang-de|Skumand}}, {{lang-lt|*Gomants/Gomantas, *Komants/Komantas, *Skomantas}}; ~[[1225]]  — кан. 13 ст.)  — князь судаўскі, кіраўнік супраціўлення судаваў і іншых прусаў агрэссіі [[Тэўтонскі ордэн|Тэўтонскага ордэна]] ў [[1277]][[1283]]  г.
 
Лічыцца, што валодаючы [[Судава]]й Комант меў рэзідэнцыю на [[гарадзішча|гарадзішчы]], якое знаходзіцца ў наваколлі сучаснага [[горад Элк|горада Элк]] ([[Польшча]]), каля Скамацкага возера ({{lang-pl|Skomęckie jezioro}}), якое гісторыкі атаясамліваюць з замкам Скамандбург (літар. ''Комантаў замак''). Недалека ад гэтага гарадзішча ёсць і веска Скаманты ({{lang-de|Skomentnen, Skomanten}}, {{lang-pl|Skomęntno Wielkie}}).
У [[1273]]  г., а пасля ў [[1278]]  г. Комант начале судаўскага войска пры падтрымцы войска [[ВКЛ]] спусташыў [[Кульмская зямля|Кульмскую зямлю]] ва ўладаннях Тэўтонскага ордэна, ваяваў каля гарадоў [[Кульм]]а і [[Торунь|Торна]], замкаў Вельсайс, Граўдэнц, Зантыр, Клемент, Ліпу, Марыенвердэр, Пловіст, Рэдзін, Турніц і Хрыстбург. У 1280  г. немцы спалілі рэзідэндыю Команта, у адказ ён уварваўся і парабаваў [[Самбія|Самбію]] дзе ўзяў у палон [[Людвіг фон Лібенцэль|Людвіга фон Лібенцэля]], але праз нейкі час вызваліў яго. Тымчасова, недзе да [[1281]]  г., Комант з Судавіі, пазбягаючы ціску з боку Ордэна, перасяліўся на [[Русь]]  — у тую яе частку што належала [[ВКЛ]], хутчэй за ўсё ў [[Гародня|Гародню]]. Некаторыя даследчыкі сцвярджаюць, што у часы кіравання [[Трайдзень|Трайдзеня]], Комант быў другім чалавекам у ВКЛ пасля вялікага князя. Магчыма, у хуткім часе па сваім пераездзе ў ВКЛ Комант быў пераведзены ў заходнюю [[Жамойць]],  — так дазваляе думаць назва вескі Скаманты ({{lang-lt|Skomantų}}) і вялізнае гарадзішча побач, выдатна ўмацаванае ў [[13 ст.]], якое размешчана непадалёк ад колішняга [[Замак Гедзіміна|замка Гедзіміна]].
 
У [[1282]] або [[1283]]  г. Комант, магчыма незадаволены сваім статусам у ВКЛ пасля смерці Трайдзеня (1282), перабег да немцаў, быў імі ахрышчаны і некаторы час жыў у замку [[замак Балга|Балга]]. У [[1284]]  г. Комант быў правадніком і начальнікам прускага атраду ў складзе нямецкага войска падчас [[крыжацкі паход на Гродна, 1284|паходу на Гародню]], а вясной [[1285]]  г. ён атрымаў невялікі надзел зямлі ў [[Натангія|Натангіі]] і разам з трыма сынамі пасяліўся ў тамтэйшай вёсцы Сцігены ({{lang-de|Steegen}}, {{lang-pl|Stegny}}, [[Пруская мова|прус.]]: ''*Stigeni''; ад [[Пруская мова|прус.]]: ''stīgē''  [[адрына]]; цяпер Эльбінгскі павет Польшчы). Там ён у хуткім часе і памер. Верагодна, хутка пасля 1285  г. (можа ў [[1289]]) нехта з пражываючых у Сцігенах сыноў Команта мог вярнуцца ў ВКЛ.
 
Некаторыя гісторыкі, напр. брытанец [[Стывен Роўвел]], які працуе ў Літве тоесніць Камонта са згаданым у [[«Задоншчына»|«Задоншчыне»]], аповесці кан. [[14 ст.]], бацькам ці цесцем [[Гедзімін]]а '''Скаламендам'''. Паводле «Задоншчыны», удзельнікі [[Кулікоўская бітва|Кулікоўскай бітвы]] ([[1380]]) [[Андрэй Альгердавіч|Андрэй]] і [[Дзмітрый Альгердавіч|Дзмітрый]] Альгердавічыы называюць сябе праўнукамі Скаламендавымі ''«Брате Дмитрей, сами есмя собе два браты, сынове [[Альгерд|Олгордовы]], а внуки есмя Едимантовы, а правнуки есми Сколомендовы»''. Польскі гісторык [[Ежы Ахманьскі]] мяркуе, што "«праўнукі"» трэба зарумець ў больш шырокім сэнсе  "«нашчадкі"», і лічыць Команта дзедам Гедзіміна. Літоўскі гісторык [[Томас Баранаўскас]] не згаджаецца з гэтай інтэрпрэтацыяй і лічыць, што Альгердавічы дакладна і паслядоўна называюць спачатку свайго бацьку Альгерда, пасля  — дзеда Гедзіміна, і натуральна прадзеда  — Скаламенда, і ў гэтым кантэксце пераскок праз адну прыступку дынастыі надуманы Е. Ахманьскім. Такім чынам, Комант, калі ён тоесны Скаламенду, з'яўляецца або бацькам, або цесцем Гедзімінам і другое больш слушна зыходзячы з іншых вядомых крыніц.
 
Паводле сведчання беларускага этнографа [[Павел Шпілеўскі|Паўла Шпілеўскага]], жыхары Гродзенскай і Ковенскай губерній яшчэ ў сяр. [[19 ст.]] спявалі гістарычныя песні пра паходы ятвяжскага князя Команта ("«Комата"»).
 
== Літаратура ==
* Охманьски Е. Гедеминовичи — «правнуки Сколомендовы» // Польша и Русь: Черты общности и своеобразия в историческом развитии Руси и Польши XII—XIV вв. М., 1974. С. 358—364.
* Ochmański J. Gedyminowicze — «prawnuki Skolomendowy» // Ars historica. Poznań, 1976. S. 252-258252—258.
* Ochmański J. Gedyminowicze — «prawnuki Skolomendowy» // Ochmański J. Dawna Litwa. Studia historyczne. Olsztyn, 1986. S. 358—364.
* Rowell S.C., Iš viduramžių ūkų kylanti Lietuva, V., 2001.
* Шпилевский П. М.  Путешествие по Полесью и белорускому краю, Минск, 1992, c. 40.
* Baranauskas T. [http://viduramziu.lietuvos.net/gediminas.htm Gedimino kilmė] // Voruta №44№ 44(278), 1996.11.23;
* William L. Urban. The Prussian Crusade, 2nd, Chicago, Illinois: Lithuanian Research and Studies Center, 315, 342, 366. ISBN 0-929700-28-7.
 
[[Катэгорыя:Князі судаўскія]]