Інстытут мовазнаўства НАНБ: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 16:
Інстытут быў <u>паўторна створаны</u> 29.3.1931 рашэннем Прэзідыума [[АН БССР]], у сувязі з «перабудовай структуры» Акадэміі; дырэктарам быў прызначаны [[П. Бузук]] (25.4.1931). Вучоным сакратаром у 1932 быў [[П. Юргелевіч]]. У сакавіку 1933 кіраўніцтва КПБ прыняло пастанову аб «ідэалагічных зрывах» у працы [[АН БССР]] (гл.таксама: [[рэпрэсіі ў СССР 1933-1934]]). Новым дырэктарам стаў [[І. Дварчанін]] (3.7.1933). Пасля ідэалагічнай кампаніі ў друку супраць Бузука і Мацюкевіча ў 1933, Інстытут пацярпеў новыя кадравыя страты ў студзені 1934 пасля праверкі выканання сакавіцкай пастановы ЦК КПБ(б) 1933 датычна Інстытуту мовазнаўства.
 
У ліпені 1935 у сувязі «са «змяненнем структуры» АН БССР пастановай ЦК КПБ(б) Інстытут быў уведзены ў склад аб'яднанага Інстытуту літаратуры, мастацтва і мовы пад часовым кіраўніцтвам Вольскага. Рэальнай падставай для такой пастановы сталася, відаць, рэзкае скарачэнне колькасці навуковых кадраў пасля палітычных рэпрэсій пачатку 1930-х гадоў. У 1936 – 1937, да новай хвалі рэпрэсій, Інстытут літаратуры, мастацтва і мовы ўзначальваў А. Александровіч.
 
Інстытут мовазнаўства быў адноўлены як самастойная ўстанова ў складзе [[АН БССР]] 29.5.1952, пастановай Дзяржаўнай штатнай камісіі пры Савеце міністраў БССР; быў зацверджаны штат у 30 чалавек (14.6.1952). 15 жніўня 1956 Інстытуту было прысвоенае імя [[Якуб Колас|Якуба Коласа]].