Розніца паміж версіямі "Люцыян Жалігоўскі"

57 байтаў дададзена ,  10 гадоў таму
др
лінк
др (лінк)
Люцыян Жалігоўскі нарадзіўся ў горадзе [[Ашмяны]].
 
З 1885 служыў у расійскай арміі, удзельнік [[руска-японская вайна 1904-05|руска-японскай вайны 1904-05]], камандзір палка ў [[Першая сусветная вайна|Першую сусветную вайну]]. З ліпеня [[1917]] у 1-м польскім корпусе генерала [[Доўбар-Мусіцкі|Доўбар-Мусіцкага]]. З лютага [[1918]] камандзір 1-й стралковай дывізіі, якая вяла баявыя дзеянні супраць бальшавікоў у раёне [[горад Рагачоў|Рагачова]]. З 1918 камандзір польскай стралковай дывізіі (т. зв. дывізіі Жалігоўскага), якая пасля баёў з Чырвонай Арміяй на Кубані перайшла праз Адэсу на Заходнюю Украіну і ўлілася ў [[1919]] ў Войска Польскае, дзе атрымала найменне 10-й дывізіі пяхоты. З верасня 1919 камандзір польскай аператыўнай групы, якая наступала ў раёне [[Мінск]]а, камандзір [[Літоўска-беларускія дывізіі|1-й літоўска-беларускай дывізіі]]. 8 кастрычніка [[1920]] па папярэдняй дамоўленасці з [[Юзэф Пілсудскі|Ю. Пілсудскім]] інсцэніраваў выхад з падарадкавання польскаму камандаванню, пачаў дзеянні супраць перадачы [[Вільня|Вільні]] і Віленскага Краю [[Літва|Літве]] і заняў Вільню. 12 кастрычніка абвясціў аб стварэнні [[Сярэдняя Літва|Сярэдняй Літвы]].
 
У 1925-26 быў міністрам вайсковых спраў Польшчы. У 1926-27 інспектар арміі. З 1927 па 1939 з'яўляўся дэпутатам польскага сейма. У [[1939]] эміграваў у [[Вялікабрытанія|Вялікабрытанію]]. У 1942-44 член Нацыянальнай рады пры эмігранцкім польскім урадзе.