Акамянеласці: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: '<big>'''Утварэнне скамянеласцей (акамянеласцей)'''</big> :'''Выкапнёвыя рэшткі''' арганізмаў захоўв...'
 
Няма тлумачэння праўкі
Радок 6:
Захаванасць астанкаў залежыць ад будовы арганізмаў і ўмоў іх захаранення (лепш захоўваюцца трывалыя, масіўныя шкілеты або порыстыя, якія адносна хутка прапітваюцца мінеральнымі салямі), а таксама ад хуткасці захаранення ў асадку і ступені ізаляцыі ад рознага тыпу разбуральных агентаў. Захаванасць в.а. у водных басейнах значна лепшая, чым на сушы.
Раздзел палеанталогіі і гістарычнай геалогіі, які вывучае працэсы ўтварэння месцазнаходжанняў в.а. арганізмаў, называецца тафаномія (ад грэч. taphos – магіла, паграбенне і nomos - закон). Тафаномія вывучае усе стадыі гэтага працэсу: утварэнне скапленняў адмёршых арганізмаў, перанос, захараненне, скамяненне. Т.мае значэнне для аднаўлення ўмоў абітання арганізмаў і працэсаў накапленняў асадкаў у раёне месцазнаходжання в.а.
 
[[Удзельнік:M-supron|M-supron]] 18:30, 9 снежня 2010 (UTC) Мечыслаў Супрон
:'''Утварэнне скамянеласцей''' пачынаецца з адмірання жывёл. Адныя арганізмы паміраюць натуральным чынам, іншыя па розным прычынам – рэзкага павелічэння або паніжэння тэмпературы, розных захворванняў, паводак або засух, вывяржэнняў вулканаў. Пры гібелі адмерлыя целы арганізмаў могуць пераносіцца цячэннямі на вялікія адлегласці. Колькасць захаваных у выкапнёвым стане арганізмаў залежыць ад многіх прычын, але ў першую чаргу ад наяўнасці або адсутнасці шкілета. Бесшкілетныя жывёлы, такія як васьміногі і медузы, маюць мінімальныя шансы на захаванне. Жывёлы з масіўным шкілетам, напрыклад каралы, захоўваюцца нашмат часцей.
Радок 22 ⟶ 20:
:'''Адбіткі'''. Адбіткі мяккага цела або шкілету. Адбіткі мяккага цела надзвычай рэдкія. Адбіткі шкілетаў або частак шкілетаў сустракаюцца значна часцей. Яны ўзнікаюць у выніку поўнага разбурэння шкілетаў.
:'''Сляды жыцця'''. Адрозніваюць экзогліфы – сляды, пакінутыя на паверхні асадка, і эндогліфы – сляды жыццядзейнасці ўнутры асадка. Форма слядоў жыцця залежыць ад ладу жыцця і паводзін жывёл. Адны і тыя ж сляды могуць быць пакінуты рознымі арганізмамі і, наадварот, розныя сляды пакідаюцца адной і той жа жывёлай. Да экзогліфаў адносяць сляды поўзання, ляжання, пагружэння ў асадак. Сляды жылых норак розных донных арганізмаў (ракаў, двустворак, трылабітаў) адносяць да эндогліфаў. Вылучаюць таксама і капраліты – выкапнёвыя экскрэменты жывёл, якія даюць магчымасць даследаваць рацыён жывёл, якія іх пакінулі.
 
[[Удзельнік:M-supron|M-supron]] 18:3033, 9 снежня 2010 (UTC) Мечыслаў Супрон