Бярэзіна: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др вікіфікацыя
Радок 30:
 
== Агульнае ==
Пачынаецца на паўднёвым захадзе ад [[Горад Докшыцы|г. Докшыцы]], вусце ў 2 км на паўночны ўсход ад в. Берагавая Слабада [[Рэчыцкі раён|Рэчыцкага раёну]]. Асаблівасць воднага рэжыму Бярэзіны — высокія паводкі позняй восенню і спад іх у перыяд ледаставу. Значная прыродная зарэгуляванасць сцёку. Веснавое разводдзе звычайна праходзіць адной, пры зацяжным снегараставанні — некалькімі хвалямі. Пад′ём узроўню (працягласць 20 — 30 сутак) пачынаецца з сярэдзіны сакавіка; сярэдняя вышыня 2,3 — 3,4 м над межанным узроўнем, найбольшая 4,8 м (у нізоўі). Прабег хвалі разводдзя ад вытоку да вусця на працягу 8 сутак. Спад узроўню ў вярхоўі 30 — 40 сутак, у ніжнім цячэнні да 2 месяцаў. Замярзае Бярэзіна ў 1-й пал. снежня, крыгалом пачынаецца ў канцы сакавіка. Найбольшая таўшчыня лёду 30 — 60 см (канец лютага — пачатак сакавіка). Веснавы [[ледаход]] 4 — 7 сутак. Сярэдняя тэмпература вады летам 18 — 20 °С. Гадавы сцёк завіслых наносаў каля Барысава 7,2 тыс. т.
 
Агульная даўжыня рачной сістэмы Бярэзіны (425 рэк) 8490 км, густата рачной сеткі 0,35 км/км². Паводле будовы даліны, рэчышча і ўмоў працякання Бярэзіна падзяляецца на 3 участкі: верхні (ад вытоку да вусця Гайны, 168 км), сярэдні (паміж вусцямі Гайны і Свіслачы, 205 км), ніжні (ад упадзення Свіслачы да вусця 240 км).