Статуты Вялікага Княства Літоўскага: Розніца паміж версіямі
[недагледжаная версія] | [недагледжаная версія] |
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі |
др Праўкі аўтарства 93.125.21.156 (размова) адкочаныя; вернута апошняя версія аўтарства JerzyKundrat |
||
Радок 36:
Пасля таго як быў прыняты [[Статут Вялікага княства Літоўскага 1566]], кадыфікацыйная работа не спынілася. Ужо на Брэсцкім сойме [[1566]] было папраўлена некалькі артыкулаў. Праз 2 гады Гродзенскі сойм унёс папраўкі ў некаторыя артыкулы і стварыў камісію для дапрацоўкі Статута. Камісія для выпраўлення Статута была выбрана і на [[Люблінскі сойм, 1569|Люблінскім сойме 1569]]. Крыніцы для распрацоўкі Статута 1588 — Статуты ВКЛ 1529 і 1566, соймавыя пастановы 1573, 1578 (гл. [[Паправы статутовыя 1578]]), 1580 і 1584, прывілеі, пастановы павятовых соймікаў. Да канца 1584 работа над Статутам была скончана, але ў сувязі з тым, што ён ігнараваў акт [[Люблінская унія|Люблінскай уніі 1569]], прадстаўнікі [[Каралеўства Польскае|Польшчы]] не дапускалі яго зацвярджэння на агульным сойме Рэчы Паспалітай. Каб захаваць велікакняжацкі трон, [[Жыгімонт III Ваза]] зацвердзіў Статут сваім прывілеем [[28 студзеня]] [[1588]].
Трэці статут Вялікага княства Літоўскага падрыхтаваны на высокім тэарэтычным узроўні кваліфікаванымі прававедамі пад кіраўніцтвам канцлера ВКЛ
Статут юрыдычна замацаваў фактычную адасобленасць ВКЛ ад Польшчы ў федэрацыйных рамках [[Рэч Паспалітая|Рэчы Паспалітай]], што працягвалася і пасля падпісання акту [[Люблінская унія|Люблінскай уніі]]. У Статуце акт Люблінскай уніі нават не ўпамінаецца, а ў арт. 4 раздз. 3 замацоўваецца праграма аднаўлення ранейшых граніц княства.<ref>{{крыніцы/Юхо 1992}}...</ref> Статут прадугледжваў таксама, што атрымліваць маёнткі і займаць духоўныя і дзяржаўныя пасады ў княстве маглі толькі мясцовыя ўраджэнцы і ні ў якім выпадку «чужаземцы», «загранічнікі» ці «суседзі».
|