Ян Кавалеўскі: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 44:
 
У рэшце рэшт ідэю Кавалеўскага і Шэмбека пахавала саюзніцкае жаданне [[безагаворачная капітуляцыя|безагаворачнай капітуляцыі]] гэтых дзяржаў (абвешчанае [[Франклін Дэлана Рузвельт|Рузвельтам]] і [[Уінстан Чэрчыль|Чэрчылем]] на [[Канферэнцыя ў Касабланцы| канферэнцыі ў Касабланцы]] і распаўсюджанае пазней на саюзныя III Рэйху краіны). Рашаючай жа, аднак, была адмова заходніх саюзнікаў ад канцэпцыі ўварвання на Балканы, разам з рашэннем аб перадачы Цэнтральнай і Усходняй Еўропы ў савецкую сферу ўплываў. Канчаткова гэта здарылася пад націскам [[Іосіф Сталін|Сталіна]] на мяжы лістапада-снежня [[1943]] г. падчас [[Тэгеранская канферэнцыя|канферэнцыі ў Тэгеране]].
 
Формула безагаворачнай капітуляцыі, выкарыстаная ў адносінах да сатэлітаў Германіі (за выключэннем Італіі, якая дэ-факта была ўцягнута ў вайну без уласнага жадання) была недальнабачнай. Заходнія саюзнікі не мелі канцэпцыі месца гэтых краін у барацьбе супраць [[III Рэйх|III Рэйха]]. Гнуткая палітыка ў адносінах да Італіі, Румыніі, Венгрыі, Балгарыі і Фінляндыі магла скараціць вайну і не дапусціць пяцідзесяцігадовага дамінавання [[Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік|СССР]] і сілавога ўсталявання камуністычнага ладу [[Чырвоная Армія|Чырвонай Арміяй]] ва Усходняй Еўропе. Гэтыя магчымасці цалкам не былі выкарыстаны, што прывяло да краху місію Кавалеўскага – нягледзячы на гатоўнасць урадавых колаў Італіі, Венгрыі і Румыніі супрацоўнічаць з заходнімі саюзнікамі супраць III Рэйха<ref>Маршал [[Ion Антанеску]], які меў сяброўскія адносіны з Кавалеўскім з часоў яго знаходжання ў якасці вайсковага аташэ ў Бухарэсце, выдаваў даручэнні кантакту з Кавалеўскім некаторым румынскім амбасадарам.. [[Dino Грандзі]], кіраўнік апазіцыі ў рамках [[Вялікі Фашыстскі Савет|Вялікага Фашыстскага Савета]] (які ў рэшце рэшт у ліпені [[1943]] г. адправіў у адстаўку і арыштаваў [[Беніта Мусаліні]], замяніўшы яго маршалам [[Pietro Badoglio]]) пасля сваёй адстаўкі Мусаліні ў лютым [[1943]] г. прыехаў у Лісабон і ў першую чаргу спаткаўся з Кавалеўскім. У лютым 1943 г. Дучэ, ў якога не было ўжо чаго губляць, нанёс моцны ўдар па групе, якая была супраць “Асі”, адправіўшы у адстаўку яе кіраўнікоў, у тым ліку [[Galeazzo Ciano]], свайго зяця і Грандзі. Характэрна, што пасля выезду апошняга з Італіі ў Партугалію, ён шукаў кантакту з Кавалеўскім, з якім спаткаўся ў Monte Estoril w willi "Ginalda", абменьваючыся заўвагамі і прапановамі на тэму нядаўняга, арганізаванага праз пасрэднікаў супрацоўніцтва. У верасні [[1943]] г. італьянцы падпісалі ў рэшце рэшт безагаворачную капітуляцыю, хаця форма, паводле якой гэта адбылося, была парушэннем з боку саюзнікаў папярэдняй дамоўленасці з маршалам [[Pietro Badoglio|Badoglio]]. Англасаксы загубілі шанс больш ранняга пераходу Італіі на бок саюзнікаў, што магло дазволіць пазбегнуць крывавай італьянскай кампаніі і пацягнуць за сабой Венгрыю і Румынію..</ref>. Трэба адзначыць вырашальную ў гэтым пытанні пазіцыю Рузвельта, які ў Тэгеране падтрымаў Сталіна насуперак Чэрчылю, які да канца змагаўся за саюзніцкае наступленне на Балканах.
 
Ян Кавалеўскі быў адкліканы з прадстаўніцтва [[20 сакавіка]] [[1944]] года (праз дзень пасля ўваходу [[Вермахт]]у ў Венгрыю) па катэгарычным патрабаванні [[Іосіф Сталін|Сталіна]] (акрэсленым менавіта да яго асобы) прадстаўленым у снежні 1943 г. [[Уінстан Чэрчыль|Чэрчылю]] на [[Тэгеранская канферэнцыя|канферэнцыі ў Тэгеране]]. Гэты факт паказвае, якой сур’ёзнай перашкодай ў сталінскіх планах [[саветызацыя|саветызацыі]] Цэнтральнай і Усходняй Еўропы былі польскія разведвальна-дыпламатычныя дзеянні на [[Балканы|Балканах]] і якое значэнне для савецкага дыктатара мела іх тарпедаванне.
 
=== Пасляваенны перыяд ===