Ян Казаковіч: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 1:
'''Ян Казаковіч''' (''Казак'') (1550-я г.? – пасля [[1603]]), паэт, перакладчык. Стала ўжываў мянушку Літвін.
'''Ян Казаковіч''' (''Казак'') (1550-я г.? – пасля [[1603]]), паэт, перакладчык. Стала ўжываў мянушку Літвін. Пісаў на [[польская мова|польскай]] і [[лацінская мова|лацінскай]] мовах. Вызнаваў [[кальвінізм]]. Быў звязаны з дваром біржанскай (кальвінісцкай) лініі [[Радзівілы|Радзівілаў]]. Першы вядомы твор Казаковіча – лацінамоўны верш-прысвячэнне [[Андрэй Рымша|А.Рымшу]] ў кнізе апошняга «Дзесяцігадовая аповесць пра ваенныя справы... Крыштофа Радзівіла» ([[Вільня]], [[1585]] г.). У кнізе [[Ян Радван|Я.Радвана]] «Радзівіліяда» ([[Вільня]], [[1588]] г.) змешчаны 3 вершаваныя прысвячэнні Казаковіча маладым Радзівілам: Юрыю, Янушу і Крыштофу (подпіс пад апошнім –«Jan Kozak Litwin»). Мяркуецца, што верш «Слава на шчаслівую перамогу Мікалая Радзівіла пад Кессю ў [[1578]] го¬дзе», змешчаны ў гэтай кнізе, таксама належыць Казаковічу. На працягу 1590-х г. Казаковіч апублікаваў каля 15 вершаў у 7 кнігах розных аўтараў. У перакладзе [[Станіслаў Кашуцкі|С.Кашуцкага]] кнігі [[Цыцэрон|Цыцэрона]] «Пра абавязкі людзей усіх станаў» ([[Вільня]], [[1593]] г.) зме-шчаны 2 творы Казаковіча: лацінамоўнае прысвячэнне [[Нарушэвічы|Мікалаю Нарушэвічу]] і польскамоўны верш «На гэтыя кнігі». Матыў асуджэння шляхты за тое, што вышэй за рыцарскую годнасць і хрысціянскія цноты яна ставіць багацце, гучыць у вершах Казаковіча з «Новага запавета» ([[Вільня]], [[1593]] г.). Услаўленне «праўдзівай» веры ў кальвінісцкім разуменні і антыкаталіцкія захады прысутнічаюць у вершах Казаковіча, змешчаных у пратэстанцкіх выданнях рэлігійна-асветніцкай і рэлігійна-палемічнай накіраванасці. У перавыдадзенай у [[Вільня|Вільні]] ў [[1594]] г. кнізе [[Мікалай Рэй|Мікалая Рэя]] «Польская пасціла» надрукаваны 2 вершы Казаковіча. Выразную рэлігійна-палемічную накіраванасць мае верш Казаковіча «Да ласкавага чытача», змешчаны разам з эпіграмай на герб [[Януш Радзівіл|Януша Радзівіла]] ў творы [[Шыман Тэафіл|Шымана Тэафіла (Турноўскага)]] «Люстра хрысціянскага набажэнства ў Польшчы» ([[Вільня]], [[1594]] г.). Казаковіч абараняў ад арыян боскасць Хрыста ў кнізе [[Гжэгаэ з Жарнаўца|Гжэгажа з Жарнаўца]] «Кліпеус, альбо Духоўны шчыт» ([[Вільня]], [[1598]] г.), заклікаў да [[Кальвінізм|кальвінізму]] ў перавыданні кнігі «Літоўская пасціла» ([[Вільня]], [[1600]] г.). Найбольшую вядомасць прынёс яму выдадзены [[Ян Карцан|Я.Карцанам]] пераклад на польскую мову кнігі [[Іосіф Флавій|Іосіфа Флавія]] «Іудзейская вайна» ([[Вільня]], [[1595]] г.), з якога потым невядомым аўтарам быў зроблены пераклад на старабеларускую мову (не апублікаваны). Свой твор Казаковіч прысвяціў [[Зяновічы|Крыштофу Зяновічу]], пры гэтым пазначыў сваё месцазнаходжанне ([[Мосар]]). Пасля Казаковіч выдаў кнігі «Дух Данілы» («Manes Danielani», [[Вільня]], [[1603]] г.; зборнік вершаў на смерць кальвінісцкага святара Данілы Стафана Тэаліпта і яго блізкіх) і «Валоскі арэх» («Orzech wioski», [[Вільня]], [[1603]] г.; вольны пераклад Авідзія). Хоць у паэтычнай творчасці поспехі Казаковіча былі даволі сціплымі, ён быў адным з самых пладавітых віленскіх паэтаў канца XVI – пачатак XVII стст.
 
== Літаратура ==
Радок 5 ⟶ 7:
* Казаковіч Ян // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя: У 2 тамах / Рэдкалегія: Г.П.Пашкоў (галоўны рэдактар) [і інш.]; Навуковыя кансультанты: Я.К.Анішчанка [і інш.]. Том 2: К – Я. – 2-е выданне. – Мн.: Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2007. – С. 11.
 
{{DEFAULTSORT:Казаковіч Я}}
[[Катэгорыя:Асобы]]