Розніца паміж версіямі «Статут Вялікага Княства Літоўскага 1566»

пасля кропкі
(пасля кропкі)
Статут 1566 замацаваў асноўныя прынцыпы права: адзінства права для грамадзян, хоць яно не было роўным для ўсіх, дзяржаўны суверэнітэт (насуперак царкоўнаму касмапалітызму), абмежаванне ўлады гаспадара (вялікага князя), прыярытэт пісанага права. Упершыню намячалася аддзяленне суда ад органаў улады і кіравання. Для гэтага ствараліся земскія суды і падкаморскія суды. Больш поўна рэгламентавалася кампетэнцыі органаў дзяржаўнай улады і кіравання, якія былі заснаваны на агульных прынцыпах феадальнага права: стварэння ільгот і перавага для класа феадалаў і саслоўя шляхты, недапушчэнне простых людзей у органы кіравання, замацаванне прававой няроўнасці розных сацыяльных груп насельніцтва. Складальнікі Статута надалі яго нормам аднастайную і сучасную, на той час, форму і прававую тэрміналогію (беларускую), зразумелую для большасці насельніцтва, што спрыяла ўмацаванню сярод шляхты і мяшчан павагі да закона і дзяржавы.
 
Кіраўніком дзяржавы і галоўнай асобай ва ўсёй сістэме дзяржаўных органаў прызнаваўся [[вялікі князь]], які ў Статуце называецца «господарем». Яго прававое становішча тыповае для абмежаванага феадальнага манарха, але былі і некаторыя асаблівасці. Паўнамоцтвы вялікага князя грунтаваліся на выбарным пачатку, яны рэгламентаваліся прававымі нормамі Статута 1566. Ён не меў права без рашэння сойма пачынаць вайну, устанаўліваць падаткі на ваенныя патрэбы (раздз. 2, арт. 2), выдаваць законы (раздз. 3, арт. 12). Вялікі князь абавязваўся «вснх князей и панов-рад, як духовных, так и свецких, и всех врядников земских и дворных, панов хоруговных, шляхту, рыцарство, мешане и вснх людей поспрлитых у Великом князстве Литовском... заховати при свободах и вольностях» (раздз. 3, арт. 2). Важнае значэнне меў артыкул, які забараняў даваць маёнткі, пасады, чыны і званні чужаземцам, у т.л. ўраджэнцам Польшчы (раздз. 3, арт. 9). Статут 1566 заканадаўча замацаваў прывілеі і галоўную ролю буйных феадалаў у дзяржаве. Паводле арт. 5-га раздз. 3-га, на вальны (агульны) сойм запрашаліся князі, паны, маршалкі і іншыя службовыя асобы. Інтарэсы буйных феадалаў забяспечваў арт. 10-ы гэтага ж раздзела, паводле якога ў адпаведнасці з даўнімі звычаямі захоўваліся і ўсе прывілеі, пасады, чыны і званні феадалаў. уУ Статуце 1566 акрэслены пераход ад феадальнага права ўласнасці да буржуазнага. Артыкул 1-ы раздз. 7-га даваў усім феадалам права вольна распараджацца сваімі маёнткамі. Паўней выкладзены і нормы спадчыннага права (8-ы раздзел). Істотныя змены ўнесены ў крымінальнае права. Суб'ектам злачынства прызнаваўся толькі чалавек. Непаўналетнія маглі быць пакараны толькі пасля 14 гадоў (раздз. 14, арт. 8). Абвяшчалася прэзумпцыя невінаватасці (раздз. 14, арт. 2). Крымінальнае пакаранне павінна было ажыццяўляцца толькі па суду, а асоба, якая абвінаваціла каго-небудзь у злачынстве і не даказала яго віны, павінна была быць пакарана так, як мог быць пакараны абвінавачаны ёю (раздз. 1, арт. 2).
 
Статут напісаны на беларускай мове, быў перакладзены на лацінскую і польскую мовы. Выяўлена 58 спісаў Статута 1566, з іх 13 на беларускай, 40 на польскай і 5 на лацінскай мовах. Упершыню надрукаваны ў 1855 у Маскве.
Ананімны ўдзельнік