Іван Іванавіч Насовіч: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
рэд.
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 5:
Супрацоўнічаў з Аддзяленнем рускай мовы і славеснасці Пецярбурскай АН, Археаграфічнай камісіяй, Аддзяленнем этнаграфіі Рускага геаграфічнага таварыства. Па ix прапанове склаў першы гістарычны слоўнік беларускай мовы «Алфавітны паказальнік старажытных беларускіх слоў, выбраных з Актаў, што адносяцца да гісторыі 3аходняй Расіі» (Увараўская прэмія 1865, рукапіс захоўваецца ў Бібліятэцы РАН у Санкт-Пецярбурзе), дзе растлумачаны каля 13 тыс. слоў. Асноўная навуковая праца І. І. Насовіча тлумачальна-перакладны «Слоўнік беларускай мовы» (1870, Дзямідаўская прэмія 1865), у які ўвайшло больш за 30 тыс. слоў, запісаных аўтарам у Магілёўскай, Мінскай і Гродзенскай губерніях, а таксама выбраных з вуснай народнай творчасці, старабеларускіх пісьмовых помнікаў; усе значэнні слоў і словазлучэнняў раскрываюцца аўтарскімі тлумачэннямі з дакладнымі рускімі эквівалентамі і цытатамі з дыялектнай, фальклорнай ці агульналітаратурнай мовы, часам даецца этымалогія слоў. У 1881 быў выдадзены «Дадатак да беларускага слоўніка» (каля 1 тыс. новых слоў). Слоўнік да гэтага часу застаецца унікальным зборам беларускай лексікаграфіі.
 
Значнымі былі і фальклорна-этнаграфічныя працы І. І. Насовіча, галоўная сярод якіх — «3борнікЗборнік беларускіх прыказак» (1867, залаты медаль [[Рускае геаграфічнае таварыства|Рускага геаграфічнага таварыства]]), які змяшчае каля 3,5 тыс. [[прыказка|прыказак]], [[прымаўка|прымавак]], [[прыгаворка|прыгаворак]], [[праклён]]аў, [[скорагаворка|скорагаворак]] і інш. У зборніку раскрываецца сэнс прыказак, выяўляецца ix паходжанне, даюцца зквіваленты з рускай мовы, а ў многіх выпадках і з інш. моў. Перад гэтым выданнем выйшаў зборнік «Беларускія прыказкі і прымаўкі» (1852), пасля выходзізі зборнікі «Беларускія прыказкі і загадкі» (1868), «Беларускія песні» (1873, больш за 350 тэкстаў). Вядомы рукапіс зборніка легенд, паданняў, былін, баек пакуль нe выяўлены. Зборнікі адкрываюцца прадмовамі аўтара, у якіх І. І. Насовіч выказваў свае погляды на беларускую народную вусна-паэтычную творчасць.
 
Аўтарству І. І. Насовіча належыць гістарычны нарыс «Aб плямёнах да часоў Рурыка, што засялялі беларускую тэрыторыю» (рукапіс захоўваецца ў Бібліятэцы РАН у Санкт-Пецярбургу). Пакінуў мемуары «Успамінаў майго жыцця» (рукапіс захоўваецца ў Інстытуце мовазнаўства [[НАН Беларусі]]).