Барыс Міхайлавіч Мікуліч: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
{{вызнч|1=Барыс Міхайлавіч}} {{вызн|1=Мікуліч}} ([[6 жніўня{{ДН|6(19) жніўня]] [[|8|1912]]|6}}, [[Бабруйск]] — [[{{ДС|17 чэрвеня]] [[|6|1954]]}}, с. Машукоўка [[Краснаярскі край|Краснаярскага краю]]; Псеўданімы: ''Б.Міхайлаў'', ''Барыс М.''; Крыптанімы: ''Б.М.'', ''БаМ'', ''Б.М-ч'', ''М.Б.''), беларускі пісьменнік, празаік, крытык.
 
З [[1928]] член бабруйскай філіі "Маладняка". З 1929 працаваў у бабруйскай газеце «Камуніст». У [[1930]] пераехаў у [[Мінск]]. Працаваў карэктарам у Дзяржвыдавецтве [[БССР]]; стыльрэдактарам, адказным сакратаром у газеце "Літаратура і мастацтва". Потым зноў вярнуўся у выдавецтва на пасаду рэдактара (падчас арышту загадчык аддзела газеты). У 1930 вучыўся ў Мінскім беларускім педагагічным інстытуце (МБПІ), на літаратурных курсах у [[Масква|Маскве]] (1934—1936). У 1936 у Камуністычным інстытуце журналістыкі ў Мінску. Член [[СП Беларусі]] з 1934. У 1936 чытаў курс гісторыі літаратурных жанраў і гісторыі нарыса ў Інстытуце журналістыкі (Мінск). Да 1936 выдаў 7 мастацкіх кніг. Быў членам [[ВЛКСМ]].
 
Арыштаваны 26.11.1936 у Мінску па адрасе: вул. Чырвоназвёздная, д. 7, кв. 2., асуджаны пазасудовым органам НКУС 5.10.1937 як «''член контррэвалюцыйнай нацыянал-фашысцкай арганізацыі''» і за «''антысавецкую дзейнасць''» да 10 гадоў ППК. У 1937 пераведзены ў Марыінск Новасібірскай вобл., у 1938 — у Рашоты Краснаярскага краю. У 1943 пераведзены ў катэгорыю ссыльных. Пасля вызвалення ў 1946 пераехаў у [[Ашхабад]] да старэйшай сястры Кацярыны, нягледзячы на тое, што яму было забаронена жыць у сталіцах. У чэрвені 1947 без дазволу ўлад вярнуўся ў Беларусь. Жыў у Бабруйску, у Цераховічах на Лагойшчыне. У лістападзе 1947 з яго знята судзімасць. У 1947—1949 працаваў у бабруйскай бібліятэцы. Звярнуўся да гістарычнай тэматыкі, падрыхтаваў аповесць пра [[М. Багдановіч]]а. Актыўна пісаў, але ягоныя творы не публікаваліся. Арыштаваны паўторна 28.4.1949, высланы ў Сібір на вечнае пасяленне. Жыў у сяле Машукоўка Краснаярскага краю, дзе і памёр. Рэабілітаваны 29.12.1954, праз тры месяцы пасля смерці. Асабовая справа М. № 9935-с з фотаздымкам захоў­ваецца ў архіве [[КДБ Беларусі]].