Борамір: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Jan (размовы | уклад)
Новая старонка: '{{middle-earth-char |верхні=66ccff |колер=ccffff |Імя=Барамір |Арыгінал=Boromir |Партрэт=Boromir.jpg |Роля=Шон Бін |Ра...'
(Няма розніцы)

Версія ад 18:16, 16 снежня 2010

Барамір (англ.: Boromir) - адзін з галоўных герояў кнігі «Уладар пярсцёнкаў» Толкіна, нашчадак намеснікаў трону Гондара.

Файл:Boromir.jpg
Раса Чалавек
Пол Мужчынскі
Месца пражывання Гондар
Бацька Дэнетар ІІ

Біяграфія

Барамір - сын Дэнетара ІІ, намесніка трона Гондара, на час, пакуль няма сапраўднага караля. У час Вайны Пярсцёнка ён быў вайскаводам, і прымаў удзел у вызваленні Азгіліата ад Мордарскіх оркаў. На наступную ж ноч пасля рашучай бітвы, яму і яго брату Фараміру прысніўся адзін і той жа сон. У ім прадказвалася перакаванне Нарсіла ў Рывендэле, вяртанне "пракляцця Ісілдура", і тое, што ўвесь удар на сябе возьме хобіт.

Барамір тут жа адправіўся ў Рывендэл, каб разгадаць тайну гэтага сна. Ён трапіў якраз на сход у Элронда, дзе вырашаўся далейшы лёс Пярсцёнка Усяўладдзя. Там ён і пачуў адказ на большасць сваіх пытанняў. Яго прынялі ў Звяз пярсцёнка, і ён адправіўся разам з Гэндальфам.

Прайшоўшы праз Морыю, атрад пачало хваляваць пытанне, куды яны пойдуць пасля Ларыена. Галадрыэль "прымусіла" задумацца над гэтым Бараміра, і ён вырашыў любым коштам прывесці Звяз у Мінас Цірыт.

Падчас усяго падарожжа, Бараміра мучыла жаданне забраць Пярсцёнак у Фрода, каб выкарыстаць яго ў барацьбе супраць самаго ж Саўрона, але яшчэ на сходзе ў Элронда, было вырашана, што ім нельга карыстацца. Калі Звяз пярсцёнка прычаліў да берага пад Амон Хэнам, і Фрода пайшоў у лес, каб абдумаць куды ісці далей, Барамір пайшоў за ім і пастараўся адабраць Пярсцёнак. Гэта паслужыла прычынай імкнення Фрода пайсці аднаму.

У гэты час оркі Ізенгарда ў саюзе з Мордарскімі і Морыйскімі оркамі напалі на Звяз, і Барамір абараняў да апошніх сілаў Мэры і Піпіна, але яго пранзіла некалькі стрэлаў, і ён памёр.

Арагорн, Легалас і Гімлі (Фрода з Сэмам ужо ўплылі) спусцілі на лодцы з вадаспада Рэраса Бараміра, паклаўшы ў лодку яго меч, шчыт, а галоўнае - разрублены рог. Пазней, гэтую лодку знайшлі на Андуіне. Так Гондар даведаўся пра яго смерць.