Гарысберг: Розніца паміж версіямі

горад у ЗША
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Гарысберг''' (анг. Harrisburg) — сталіца амерыканскага штата Пэнсільванія ...'
(Няма розніцы)

Версія ад 13:36, 17 снежня 2010

Гарысберг (анг. Harrisburg) — сталіца амерыканскага штата Пэнсільванія і адміністрацыйны цэнтр акругі Дафін, на рацэ Саскуэхана, у 169 км да захаду ад Філадэльфіі. Знаходзіцца ў цэнтры буйной агламерацыі з насельніцтвам 643820 жых. (2005), з іх у межах гарадской рысы пражывае 48950 чал. (2000).

Гістарычная даведка

Заснавальнік горада - нейкі Джон Харыс - пасяліўся на месцы сучаснага горада у 1718 г., ведучы гандаль з індзейцамі і падтрымліваючы ў працоўным стане пераправу праз Саскуэхана. Вёсачка пад назвай Harris 'Ferry ("Паром Харыса") была перайменаваная ў 1785 г. у Луісбург (Louisbourg) у гонар караля Людовіка XVI. Гэта назва не прыжылася, і ўжо ў 1791 г., калі яно афіцыйна набыло статус горада, пасяленне называлася Гарысберг.