Ян Кавалеўскі: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 53:
У верасні [[1939]] г., пасля эвакуацыі ў [[Румынія|Румынію]], Кавалеўскі працаваў у бухарэстскім камітэце дапамогі поpolskiьскім бежанцам, таксама і кіраваў гэтай структурай. У студзені [[1940]] г. выехаў у Францыю. У Парыжы, па даручэнні генерала [[Уладзіслаў Сікорскі|Сікорскага]], быў суаўтарам накіраванай супраць Германіі саюзніцкага наступлення на [[Балканы|Балканах]]. Перад падзеннем Францыі ў чэрвені [[1940]] г. эваэкуяваўся з Парыжа і праз Іспанію дабраўся да Партугаліі, дзе стаў членам камітэту па справах бежанцаў, спачатку ў [[Фігейра да Фош]], а потым у [[Лісабон|Лісабоне]]. Працаваў там таксама ў створаным па яго ініцыятыве ў лістападзе [[1940]] г. Міжсаюзніцкім камітэце гэтага тыпу.
 
Кавалеўскі атрымаў ад генерала Сікорскага аняляванне загаду, паводле якога яго выклікалі ў Лондан, а [[15 студзеня]] [[1941]] г. Быў прызначаны кіраўніком падначаленай [[Міністэрства Унутраных спраў|МУС Польшчы]] ([[польская мова|польск.]]''Пляцоўкі сувязі з кантынентам і цэнтра інфармацыі з дзяржаў кантынента'' ([[польская мова|польск.]] - ''Placówki Łączności z Kontynentem oraz centrali informacyjnej z krajów kontynentu'')) з сядзібай у Лісабоне. Згодна з задумкай міністра [[Станіслаў Кот|Станіслава Кота]] кіраваная палкоўнікам Кавалеўскім пляцоўка ў Лісабоне павінна была быць цэнтральным месцам дастаўкі інфармацыі з цэлай Заходняй Еўропы. Гэта было прадстаўніцтва [[Кантынентальная Акцыя|Кантынентальнай Акцыі]] , якая з’явілася, перш за ўсё, на базе канцэпцыі Кота, з грунтоўным уплывам Кавалеўскага. Бо ў лістападзе [[1940]] г. Ён напісаў мемарыял на тэму неабходнасці арганізацыі супраціўлення пад нямецкім панаваннем, як з палітычнага пункту гледжання, так і ваеннага.Заданнем Акцыі была арганізацыя на абшары цэлага света падпольнай барацьбы з ворагам усімі магчымымі спосабамі (апрача адкрытай узброенай акцыі), збіранне палітычных і гаспадарчых матэрыялаў пра дзейнасць дзяржаў [[дзяржавы “Асі”|дзяржаў ”Асі”]] і іх сатэлітаў, прапагандыстская акцыя. Скіраваная супраць гітлераўскай кааліцыі , усялякія формы палітычнай дыверсіі, імкненне да кнцэнтрацыі ўсіх сіл польскай эміграцыі для барацьбы з ворагам пад кіраўніцтвам ураду РП, барацьба з палітычнымі ўплывамі непрыяцеля на тэрыторыі польскіх абшараў і арганізацыя забастовачнага і сабатажнага руху на працоўных месцах.
 
Лісабонская пляцоўка стала, разам з дзейнасцю арганізацыі ў Францыі, без сумневу найважнейшым элементам польскай Кантынентальнай Акцыі. Зрэшты, місія, кіраваная палк. Кавалеўскім, лепей ацэньвалася польскім МУС чым французская. Кантынентальная Акцыя на тэрыторыі [[Францыя|Францыі]] і [[Бельгія|Бельгіі]] мела, аднак, абсалютна своеасаблівы і выключны характар, бо там планаваўся ўдзел польскай эміграцыйнай супольнасці ў вайсковых аперацыях (разведка, дыверсія і сабатаж падчас акупацыі, стварэнне польскіх ваенных адзінак у часе вызвалення кантыненту).