Ян Кавалеўскі: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 59:
Пляцоўку ў сталіцы [[Партугалія|Партугаліі]] разглядалі як цэнтральны вузлавы пункт кантынентальнай арганізацыі.
 
У рамках “Кантынентальнай Акцыі” Ян Кавалеўскі кіраваў разведвальнымі аперацыямі на тэрыторыі цэлай Еўропы<ref>Дзякуючы асабістым кантактам Кавалеўскага з японскімі вайсковымі коламі ў 20-я гады XX ст. радыёсувязь польскай разведкі на тэрыторыі акупаванай Еўропы абапіралася, між іншым, на радыёстанцыі ў еўрапейскіх амбасадах падпарадкаванай Японіі дзяржавы [[Маньчжоў-Го|Маньчжоў-Го]] (у [[Будапешт|Будапешце]] , [[Бухарэст|Бухарэсце]] i [[Берлін]]е). Японія, якая не знаходзілася з Польшчай у стане вайны, атрымлівала ўзамен ад польскай разведкі інфармацыю, якая датычыла [[Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік|СССР]] . СССР у [[1941]] – [[1945]] гг. захоўваў [[Нейтральная дзяржава|нейтралітэт]] у адносінах да краіны Узыходзячага Сонца – Чырвоная Армія ўдарыла на Японію [[8 жніўня]] [[1945]] г. ( дарэчы, парушаючы заключаны ў красавіку [[1941]] г. япона-савеці пакт аб ненападзе) , ужо пасля выбуху амерыканскай атамнай бомбы ў [[Хірасіма|Хірасіме]].</ref>, праводзіў тайныя перамовы з прадстаўнікамі [[Венгрыя|Венгрыі]], [[Румынія|Румыніі]] i [[Італія|Італіі]] (аперацыя ''Трыножка'' (''Trójnóg'') па пытанні выхада гэтых краін з вайны. Элементам гэтай акцыі была ўмова несупрацоўніцтва з Германіяй ў злачынствах супраць чалавечнасці, перш за ўсё ў [[Халакост|масавым знішчэнні жыдоў і асоб жыдоўскага паходжання]]. Таксама гэта прадугледжвала і ўказанне не дапускаць высылкі вайсковых сіл на Заходні фронт, спыненне ваенных паставак ў Германію, дапамогу для польскіх бежанцаў і дапушчэнне дзейнасці саюзніцкай разведкі на тэрыторыі Італіі, Венгрыі і Румыніі. У дыялогу ў рамках аперацыі актыўна ўдзельнічаў і былы віцэ-міністр замежных спраў Польшчы [[Ян Шэмбек (дыпламат)|Ян Шэмбек]], які знаходзіўся ў Лісабоне. Лісабонская пляцоўка таксама праводзіла размовы з нямецкай антыгітлераўскай апазіцыяй (прадстаўнікі адмірала [[Вільгельм Канарыс|Вільгельма Канарыса]] [[Эрвін Лахузен]]),ген. [[Аляксандр фон Фалькенхаўзен|фон Фалькенхаўзен]] і інш.).
 
У рэшце рэшт ідэю Кавалеўскага і Шэмбека пахавала саюзніцкае жаданне [[безагаворачная капітуляцыя|безагаворачнай капітуляцыі]] гэтых дзяржаў (абвешчанае [[Франклін Дэлана Рузвельт|Рузвельтам]] і [[Уінстан Чэрчыль|Чэрчылем]] на [[Канферэнцыя ў Касабланцы| канферэнцыі ў Касабланцы]] і распаўсюджанае пазней на саюзныя III Рэйху краіны). Рашаючай жа, аднак, была адмова заходніх саюзнікаў ад канцэпцыі ўварвання на Балканы, разам з рашэннем аб перадачы Цэнтральнай і Усходняй Еўропы ў савецкую сферу ўплываў. Канчаткова гэта здарылася пад націскам [[Іосіф Сталін|Сталіна]] на мяжы лістапада-снежня [[1943]] г. падчас [[Тэгеранская канферэнцыя|канферэнцыі ў Тэгеране]].