Алесь Гарун: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
лінк
Няма тлумачэння праўкі
Радок 3:
 
Скончыў мінскія гарадское (1897) і рамеснае (1902) вучылішчы. З 1904 далучыўся да партыі эсэраў-максімалістаў. Пачаў публікавацца з 1907 у газеце "[[Наша ніва (1906)|Наша ніва]]". Арыштаваны 4.3.1907 у падпольнай друкарні на вуліцы Шырокай у Мінску, дзе ў той момант друкавалася адозва "Да ўсіх працоўных". У ліпені 1908 Віленскай судовай палатай асуджаны на ссылку і пажыццёвае пасяленне ў Сібіры. Сасланы ў Іркуцкую губ. З 1914 атрымаў права перамяшчацца па ўсёй Сібіры. Працуючы на [[Рака Лена|рацэ Лене]], падрыхтаваў зборнік "Матчын дар" і ў 1914 пераслаў яго ў Вільню (выйшаў у 1918). Творчасць Алеся Гаруна прасякнута ідэяй сацыяльнага і нацыянальнага разняволення беларускага народа. Хворы на сухоты, вярнуўся ў Мінск у верасні 1917. Віцэ-старшыня [[Усебеларускі з'езд 1917|Усебеларускага з'езда 1917]]; удзельнічаў у стварэнні [[БНР]]. Рэдагаваў газету "[[Беларускі шлях (1918)|Беларускі шлях]]", актыўна выступаў у ёй як публіцыст. У час польскай акупацыі быў членам Беларускай вайсковай камісіі, [[ЧБНК|Часовага беларускага нацыянальнага камітэту]] (з 12.8 да 17.10.1919 – старшыня). У 1920 хвароба абвастрылася. Па дарозе на курорт Закапанэ памёр у Кракаве. Яго магіла была нанова адшуканая ў 1988. У 1991 пра Алеся Гаруна зняты дакументальна-публіцыстычны фільм "Праз сваю хату ўбачыць бацькаву".
 
Творчы шлях
 
Пісаць вершы Гарун пачаў з малку, спачатку, як сведчыць М. Гарэцкі, на рускай мове, затым – на беларускай. Раннія яго творы да нас не дайшлі. 1905 г. датуецца паэма “Мае коляды”, апублікаваная ў Вільні ў 1920 г. пад псеўданімам А. Сумны. Гэта – гісторыя нечаканага абуджэння нацыянальнай свядомасці ў беларускага вясковага хлопчыка, які прыехаў да свайго школьнага сябра і правёў свята ў асяроддзі паноў.
Першы друкаваны верш “Маці-Беларусі” пабацыў свет у 1907 нумары газеты “Наша Ніва”. Ў 1908 г. зэявіліся два вершы: “Януку Купале” (паэтычны водгук на зборнік “Жалейка”) і “Начныя думкі” – лірычны ўсхваляны ўспамін аб родных мясцінах, ад якіх аўтар быў адарваны, знаходзячыся ў астрозе. Заслугоўвае ўвагу вобразная асаблівасць твора: тут ява ўвесь час пераплятаецца са сном, а рэальная рэчаіснасць – з казкай.
Гэты верш сведчыць, што Алесь Гарун не паў духам, не зламіўся маральна. Ён падтрымліваў сувязь са знешнім светам, жыў яго клопатамі.
Паэтычная спадчына А. Гаруна ўключае ў сябе зборнік “Матчын дар”, напісаны напачатку Першай Сусветнай вайны, і вершы, апублікаваныя ў розных выданнях пад псеўданімамі А. Гарун, А. Сумны, а таксама Сальвэсь.
Гэты зборнік можна паставіць побач з такімі кнігамі, як “Шляхам жыцця” і “Вянок”. Ён зэяўляецца адным з найвыдатнейшых паэтычных дасягненняў 20 ст.
У нейкім сэнсе блізкім да праграмных можна лічыць верш “Людзям”, якім адкрываецца зборнік і ў якім аўтар непасрэдна звяртаецца да чытачоў. Гэта – свайго роду прадмова, ці можа нават споведзь з выяўленнем асабістых перажыванняў. У гэтым вершы Гарун гаворыць, што ён не паэт.
Наступны этап развіцця творчасці Алеся Гаруна – гэта вершы, напісаныя ў Сібіры. Яны як водгук пакуты і сімвал веры, споведзь і скарга выгнанніка, а таксама сведчанне нязломнай, непахіснай вытрымкі.
Багата ў Алеся Гаруна песняў жальбы, сумных настрояў , плачу. Але сум яго не так ідзе ад драмы ўласеага жыцця, колькі ад таго, што ён больш за ўсё баяўся страціць духоўную повязь з Бацькаўшчынай. І адначасова паэт паказвае, што ахвяры лірычнага героя і пакуты, якія выпадаюць на яго долю, не могуць быць дараэмнымі.
 
'''Вершы''':
Спрэчка
Nokturno
Самсон
“Думкі-дыялекты, краскі жыцця” і інш
 
'''Проза''':
“Першы снег”
“Пан Шабуневіч”
“Маладое”
“Чалавек без крыві”
“Свята”
“П”ера і Каламбіна”
“У Панасавым сяле”
 
== Бібліяграфія ==