Казімір I Аднавіцель: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Казімір І Аднавіцель (1034-1058)
(Няма розніцы)

Версія ад 20:52, 23 снежня 2010

Казімір І Аднавіцель (25 ліпеня 1016 г. - 28 лістапада 1058 г., Познань) - польскі князь (1034-1058, з перапынкамі) дынастыі Пястаў. Сын Мешкі І і Рыхэзы Латарынгскай.

Файл:Казімір І Аднавіцель.jpg

У 1926 г. быў ададзены на выхаванне ў адзін з польскіх кляштараў. Пасля смерці бацькі супраць заняўшага яго месца Казіміра І выступілі прадстаўнікі заможных радоў і духавенства, а падуладную яму дзяржаву ахапіў сялянскі бунт, заснаваны на ідэі звароту да паганства, што з'яўлялася следствам незавершанай канфесіяналізацыі і эканамічнага прыгнёта.

Казімір І пакінуў краіну і напачатку жыў пры двары венгерскага караля Іштвана І, а пасля ў сваёй маці ў Саксоніі. Выкарыстаўшы складанае становішча Польшчы, у 1038 г. чэшскі князь Бржэціслаў захапіў Гнезна, адкуль вывез рэліквіі святога Войцэха і далучыў да Чэхіі Сілезію.

Заклапочаны праблемаю вяртання Польшчы да паганства, імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі Генрых ІІІ аказаў Казіміру І дапамогу фінансавымі і ваеннымі сродкамі (500 рыцараў) для вяртання ўлады. якую той выкарыстаў і ў 1039 г. аднавіў сваю ўладу ў Польшчы і падавіў паганскае паўстанне. Аднак за дапамогу Казімір І прызнаў сюзерэнітэт імперыі. Файл:Казімір І Аднавіцель вяртаецца ў Польшчу.jpgКазімір І Аднавіцель вяртаецца ў Польшчу

У 1042 г. ажаніўся на сястры вялікага кіеўскага князя Яраслава, Дабранезе (пры крышчэнні атрымала імя Марыя).

З мэтаю поўнага ўзнаўлення дзяржаўнай арганізацыі Казімір І імкнуўся да аднаўлення польскай царквы. Таму ён выдзяляў на гэтыя мэты вялікія сродкі і нават заснаваў у Тынцы кляштар бенедыктынцаў. Аднак "гэта было нялёгкай задачай", паколькі рымскія папы Бенедзікт І і Леў ІХ знаходзіліся пад ўражаннем хуткага разбурэння польскай дзяржавы і новай царкоўнай правінцыі. Усё ж у 1046 г. Казімір І аднавіў кракаўскае біскупства, якое ўзначаліў Арон, асабісты герб якога пазней прыняў кракаўскі капітул. Але польскае арцыбіскупства так і не было адноўлена.

У 1047 г. пры дапамозе русінскіх войск, прадастаўленых у дапамогу кіеўскім князем Яраславам, Казімір І вярнуў Мазовію і Усходняе Памор'е (Заходняе Памор'е ў гэты час увайшло ў склад імперыі). У 1050 г. ён здзейсніў паспяховы паход на Сілезію, якую ўключыў у склад адноўленага ім княства. У гэтую польска-чэшскую спрэчку ўмяшаўся імператар і на праведзеным у Кведлінбурзе з'ездзе было прынята рашэнне аб тым, што Сілезія застаецца ў складзе Польшчы, аднак Казімір І павінен быў выплаціць чэхам 500 грывен срэбра і 30 золата. Памёр 28 лістапада 1058 г.

Дзеці ад шлюба з Дабранегай: Баляслаў ІІ Смелы (1042-1081) Уладыслаў І Герман (1043-1102) Мешка (1045-1065) Святаслава Отта

Літаратура

Тымовский Михал, Кеневич Ян, Хольцер Ежи, История Польши / Пер. с польск. - М.: Издательство "Весь Мир", 2004. - 544 с. - С. 44-45.