Адэльск: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др робат Дадаем: ru:Одельск
шаблон, вікіфікацыя
Радок 1:
[[Image:Герб Адэльска.gif|thumb|Герб Адэльска]]
{{вызн|1=Адэльск}}  — [[вёска]] ў складзе [[Гродзенскі раён|Гродзенскага раёна]] [[Гродзенская вобласць|Гродзенскай вобласці]].
 
Назва паходзіць ад невялікай ракі [[Рака Одла|Одлы]]<ref>Назва балцкага паходжання.</ref>, прытока [[Свіслач]]ы. Вядомая з часоў вял.кн. [[Казімір Ягелончык|Казіміра Ягелончыка]] ([[1440]]-[[1492]]) як мястэчка на старым гандлёвым шляху з [[Гродна]] праз [[горад Крынкі|Крынкі]], Нараў, Орлю на [[Брэст]].
 
Першы касцёл пабудаваны ў [[1490]] годзе. У адпаведнасці з [[Статуты ВКЛ|Статутам ВКЛ]] (1529) з мястэчка Адэльск збіралі 15 [[капа|коп]] грошай (900 літоўскіх грошаў) на гібэрну (вайсковыя патрэбы). У [[1546]] каралева [[Бона Сфорца|Бона]] дала мястэчку прывілеі на кірмашы і частковае вызваленне ад падаткаў. Пашырылі гэтыя прывілеі вял.князі [[Стэфан Баторый]], [[Уладзіслаў Ваза]]. У [[1588]] вял.кн. [[Жыгімонт Ваза]] далучыў Адэльск да каралеўскіх маёнткаў. Ён жа надаў прывілей, згодна якому ў [[1660]] быў пабудаваны касцёл Прачыстай Маткі Боскай. У ХVІІІ ст. у Адэльску была пабудавана драўляная сінагога, а ў ХІХ ст. драўляная малітоўная школа (не захаваліся). У [[1690]] Адэльск - — мястэчка ў [[Троцкае ваяводства|Троцкім ваяводстве]], якое належыла да [[Гродзенская эканомія|Гродзенскай эканоміі]] і ў той час атрымала вельмі карысны прывілей ад караля [[Ян Сабескі|Яна Сабескага]]. Пасля [[Падзелы Рэчы Паспалітай|падзелу Рэчы Паспалітай]] з [[1795]] па [[1807]] год Адэльск належыў да [[Каралеўства Прусія|Прусіі]]. З [[1808]] - — заштатны горад Сакольскага павета Гродзенскай губерніі.
 
У [[1800]] у Адэльску 172 дамы (усе драўляныя) і каля 500 жыхароў. У [[1828]]  — 10 праваслаўных, 1578 каталікоў, 16 пратэстантаў, 212 яўрэяў. У першай палове ХІХ ст. у Адэльску праводзілася 6 кірмашоў на год. У [[1878]]  — 1346 жыхароў (657 мужчын і 689 жанчын), з іх 1242 каталіка, 6 праваслаўных, 96 яўрэяў. У Адэльскім касцёле захоўваюцца цікавыя ўзоры рэзі па дрэву ХVІІ ст.
 
{{зноскі}}
Радок 12:
{{літ|1=|Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Гродзенскага раёна / Рэдкал. У.П. Верхась і інш. – Мн., 1993.|Від=Б}}
 
== Вядомыя асобы ==
* [[Тадэвуш Кандрусевіч]] (нар. 1946)  — каталіцкі арцыбіскуп-мітрапаліт Мінска-Магілёўскі.
 
{{Адэльскі сельсавет}}
 
{{DEFAULTSORT:Адэльск}}