Розніца паміж версіямі "Памер (музыка)"

6 байтаў выдалена ,  10 гадоў таму
др
афармленне
(больш не распазнаецца як ізаляваны артыкул, removed: {{ізаляваны артыкул}})
др (афармленне)
'''Памер такту'''  — лік, які пазначае ёмістасць [[Такт (музыка)|такту]], гэта значыць колькасць і адносную працягласць [[Доля (музыка)|доляй]], якія ён здольны ўтрымліваць. У нотах пазначаецца ў выглядзе дробу, які размяшчаецца ў пачатку твора, адразу пасля ключа і «ключавых» знакаў, на кожным [[Нотаносец|нотаносцу]] асобна, і захоўвае значэнне да канца твора або да ўстанаўлення новага памеру. [[Лічнік]] гэтай долі паказвае лік асноўных доляй у такце, а [[назоўнік]]  — іх адносную [[Працягласць нот|працягласць]].
[[Выява:Common time signatures.gif|thumb|250px|Асноўныя музычныя памеры]]
Прыклады:
# Памер 7/8 складаецца з сямі доляй велічынёй роўных восьмы працягласці;
# Памер '''<big><big>C</big></big>''' эквівалентны 4/4;
# Памер ([[Выява:36px-Alla_breve_Alla breve (PSF).svg.png|20px]]) эквівалентны 2/2 (Alla Breve)
 
Музычны (тактавы) памер вызначаецца чаргаваннем моцных, слабых і адносна моцных доляй (так званай «пульсацый») музыкі, якія, як правіла, лёгка пачуць.
 
Простых памераў ўсяго два  — двухдольны і трохдольны; з іх ўтвараюцца складаныя (у тым ліку памер 4/4) і змешаныя (5/4, 7/4 і інш.) памеры. Змешаны памер ўтворыцца спалучэннем двух- і трохдольных памераў. Напрыклад 5/8=3/8+2/8=2/8+3/8 (залежыць ад расстаноўкі акцэнтаў кампазітарам). Або 13/4=2/4+2/4+2/4+2/4+2/4+3/4=2/4+2/4+3/4+2/4+2/4+2/4.
 
[[Катэгорыя:Музычныя тэрміны]]