Заходняя Рымская імперыя: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др вікіфікацыя, зняла шаблон:Пішу
Радок 35:
З рэформамі Дыёклетыяна пачаўся перыяд саўладарства. Дыёклетыян назначыў другім кесарам свайго старога сябра [[Максіміян]]а, які атрымаў кіраванне над тэрыторыямі заходней ад ракі Дрына. У жніўні [[293]] г. цэзары атрымалі сабе двух памагатых Дыёклетыян — Галерыя, Максіміян — Канстанцыя Хлора. Канстанцый у 296 г. устанавіў парадак у Вялікабрытаніі, прадухіліўшы магчымы паўтор гісторыі Постумавага каралеўства. У тым жа годзе Дыёклетыян перамог аланаў, а у [[297]]—[[298]] гг. Максіміян патушыў паўстанне маўрытанскіх плямёнаў у Паўночнай Афрыцы.
 
Дыёклетыян і Максіміян былі добраахвотна адхіленыя ад упраўлення імперыяй 1 мая 305 г, яны саступілі месца сваім пераемнікам Галерыю і Канстанцыю. Тэтрархічная сістэма пачала развальвацца калі 25 ліпеня [[306]] г. у Ёрку памёр Канстанцый, а войска, насуперак планам Дыёклетыяна, за новага імператара выбрала сына Хлора [[Канстанцін I Вялікі|Канстанцін]]а. Па Канстанцінаву прыкладу неўзабаве паступіў Максіміянаў сын Максенцый, які пры падтрымцы сената і прэтарыянцаў быў каранаваны ў Рыме. У адрозненне ад Канстанціна, Максенцый ніколі не быў прызнаны законным імператарам. Карацей кажучы, заходняя частка імперыі была падзеленая паміж некалькімі амбіцыйнымі кіраўнікамі.
 
[[Катэгорыя:Рымская імперыя]]