Зыгмунт Серакоўскі: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 1:
'''Зігмунт Ігнатавіч СЕРАКОЎСКІ''' ([[30 мая]] [[1826]], сяло Лісавое, Валынь — [[9 ліпеня]] [[1863]], Вільня; Псеўданім: ''Даленга''), капітан расійскага Генштаба, супрацоўнік часопісаў "''Колокол''" і "''Современник''"., Адзінадзін з кіраўнікоў [[Паўстанне 1863-1864|паўстання 1863-1864 гадоў]].
 
Вучыўся ў Пецярбургскім універсітэце, але за ўдзел у падпольных патрыятычных гуртках быў высланы салдатам у Арэнбургскі корпус, дзе пасябраваў з [[Тарас Шаўчэнка|Тарасам Шаўчэнкам]]. Вярнуўшыся па амністыі ў сталіцу імперыі, скончыў Акадэмію Генеральнага штаба. Зблізіўся з рускімі рэвалюцыянерамі М. Дабралюбавым, М. Чарнышэўскім. У [[1857]] стварыў у [[Горад Санкт-Пецярбург|Санкт-Пецярбурзе]] рэвалюцыйную суполку афіцэраў, сябрамі якой былі і браты Каліноўскія. Падчас замежных падарожжаў сустракаўся з А. Герцэнам, М. Агаровым, Дж. Гарыбальдзі. З пачаткам паўстання пакінуў службу ў царскай арміі, і разгарнуў ваенныя дзеянні інсургентаў на Ковеншчыне. Напрыканцы красавіка 1863 г. паўстанцы Серакоўскага былі разбітыя пад мястэчкам Біржы, сам ён быў паранены і захоплены ў палон. Павешаны на Лукішскай плошчы ў Вільні.