Сяргей Сцяпанавіч Лінг: Розніца паміж версіямі

дзяржаўны і партыйны дзеяч Беларусі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Adlerzz (размовы | уклад)
Новая старонка: ''''Сяргей Сцяпанавіч Лінг''' — старшыня Минскага аблвыканкама (1982-1986), сталы прадстаўнік ...'
(Няма розніцы)

Версія ад 19:39, 28 снежня 2010

Сяргей Сцяпанавіч Лінг — старшыня Минскага аблвыканкама (1982-1986), сталы прадстаўнік Беларусі пры ААН (11 жніўня 2000-16 кастрычніка 2002).

Бiяграфiя

Нарадзіўся 7 мая 1937 года ў Мінску.

Скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію (1960), Вышэйшую партыйную школу пры ЦК КПСС (1976).

Першыя дзесяць гадоў працоўнай дзейнаьці былі непасрэдна звязаныя з сельскай гаспадаркай. Працаваў аграномам, галоўным аграномам, начальнікам шэрагу раённых кіраванняў сельскай гаспадаркі.

З 1971 г. знаходзіўся на партыйнай працы, займаў шэраг кіруючых пастоў, быў сакратаром Мінскага абкама КПБ, сакратаром ЦК КПБ, міністрам эканомікі.

Член ЦК (19861990), Бюро ЦК КПБ (19901991).

Пасля ўводзін паста прэзыдэнта быў прызначаны намесьнікам прэм'ер-міністра, а затым (18 лістапада 1996 году, пасля адстаўкі прэм'ер-міністра Міхаіла Чыгіра), выканаўцам абавязкаў прэм'ер-міністра. Пасля адстаўкі з паста прэм'ер-міністра прызначаны сталым прадстаўніком Беларусі пры ААН.

16 кастрычніка 2002 г. вызвалены ад пасады сталага прадстаўніка Беларусі пры ААН "па ўласным жаданні ў сувязі са станам здароўя яго жонкі".

Жанаты. Мае двух дачок і сына.

Узнагароды

Узнагароджаны ордэнамі Кастрычніцкай Рэвалюцыі, Працоўнага Чырвонага Сьцяга, радам мэдаляў, Ганаровымі граматамі Вярхоўнай Рады БССР.