Міхаіл Мікалаевіч Чыгір: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Adlerzz (размовы | уклад)
Новая старонка: ''''Міхаіл Мікалаевіч Чыгір''' — другі [[Прэм'ер-міністры Беларусі|Прэм'ер-міністр Рэспублікі ...'
(Няма розніцы)

Версія ад 19:50, 28 снежня 2010

Міхаіл Мікалаевіч Чыгір — другі Прэм'ер-міністр Рэспублікі Беларусь (22 ліпеня 1994-18 лістапада 1996).

Бiяграфiя

Нарадзіўся 24 мая 1948 года ў вёсцы Усава Капыльскага раёна Мінскай вобласці.

Скончыў Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі (1970), спецфакультэт па міжнародных эканамічных адносінах пры Маскоўскім фінансавым інстытуце (1982).

З 1970 па 1971 гады Чыгір працаваў эканамістам у Салігорскам аддзяленні Дзяржбанка СССР, у 1971-72 — начальнікам крэдытнага аддзялення Бярэзінскага аддзялення Дзяржбанка, потым служыў у войску.

У 1983 годзе сям'я Чыгіроў пераехала ў Мінск. Тут Міхаіл Чыгір працаваў кіраўніком Маскоўскага аддзялення Дзяржбанка СССР, потым — кіраўніком Менскай гарадской канторай Дзяржбанка СССР, затым стаў першым намеснікам старшыні кіравання "Аграпрамбанка". Вянком кар'еры банкіра ён лічыць пасаду старшыні праўлення "Белаграпрамбанка".

У 1994 годзе, пасля перамогі Лукашэнка на выбарах, Чыгір стаў першым прэм'ер-міністрам у прэзідэнцкай рэспубліцы. Працаваў у гэтай пасадзе да лістапада 1996 году. Напярэдадні рэфэрэндуму гучна сышоў у адстаўку.

Праз некаторы час пасля адстаўкі з'ехаў у Маскву, дзе працаваў кіраўніком расійскага прадстаўніцтва еўрапейскага канцэрна "GЕА".

Вярнуўся ў Мінск пасля таго, як Вярхоўны Савет ініцыяваў выбары прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (абвешчаныя на май 1999 г.). Высунуў сябе кандыдатам на гэтую пасаду, спадзяючыся такім шляхам вярнуць сваю краіну на дэмакратычны шлях развіцця. Аднак 30 сакавіка 1999 г., незадоўга да выбараў, быў арыштаваны па абвінавачванні ў злоўжываньні службовым становішчам, перавышэнні ўлады і службовых паўнамоцтваў, халатнасці (абвінавачванне ставілася да гадоў яго працы ў банкаўскай сфэры і на пасадзе прэм'ер-міністра). 30 лістапада 1999 г. была змененая мера пакараньня пад падпіску аб невыездзу. 19 мая 2000 г. Мінскі гарадскі суд прысудзіў тры гады пазбаўлення волі з адтэрміноўкай выканання прысуду на два гады (адвакатам Міхаіла Чыгіра выступала яго жонка - Юлія Чыгір). Гэтае рашэнне адмяніў Вярхоўны суд (5 снежня 2000 г.), адправіўшы матэрыялы на дарасследаванне. Чыгір прымаў удзел у выбарах у Палату прадстаўнікоў Народнага сходу Рэспублікі Беларусь (кастрычнік 2000) і ў сваёй акрузе прайграў Н.Машэравай.

У 2001 годзе прыняў удзел у кампаніі па выбарах прэзыдэнта. Выбыў з перадвыбарнай гонкі пасля таго, як не набраў неабходнай колькасці подпісаў выбарнікаў і не быў зарэгістраваны ў якасці кандыдата.

23 ліпеня 2002 года суд Фрунзенскага раёна Мінска вынес прысуд у стаўленні да былога прэм'ер-міністра Беларусі Міхася Чыгіра - тры гады пазбаўленьня волі з адтэрміноўкай выкананьня прысуду на два гады, а таксама пазбаўленьне на пяць гадоў права займаць вызначаныя пасады, звязаныя з гаспадарча-распарадчай дзейнасцю. Прызнаны яго вінаватым ва ўтойванні падаткаў і ўхіленні ад падавання падатковых дэкларацый, што прычыніла дзяржаве шкоду ў адмыслова буйным памеры. З улікам пяні і іншых налічэнняў шкода склала 8 млн. 57 тыс. 355 рублёў. М.Чыгір абавязаны пакрыць нанесеную шкоду. Ён не можа пакідаць месца жыхарства без дазволу органаў МУС. Мера пакарання - падпіска аб невыездзе - пакінутая ў сіле. Па другім пункце абвінавачвання - службовая халатнасць у сувязі з выплатай авансавага плацяжу на суму звыш 1 млн. даляраў ЗША канадскай фірме для будаўніцтва новага будынка "Белаграпрамбанка" - суд палічыў вінаватасць М.Чыгіра даказанай. Аднак у сувязі з заканчэннем тэрміна даўнасці спыніў працэс.

Жанаты, двое дзяцей.