Міхаіл Мікалаевіч Піятуховіч: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
→‎Бібліяграфія: больш не распазнаецца як ізаляваны артыкул, removed: {{ізаляваны артыкул}}
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
{{вызнч|1=Міхайла ('''Міхаіл Мікалаевіч) ПІЯТУХОВІЧ}}Піятуховіч''' ([[23 лютага]] [[1891]], в. Алексінічы [[Сенненскі павет|Сенненскага пав.]] [[Магілёўская губерня|Магілёўскай губ.]], цяпер [[Сенненскі раён|Сенненскі р-н]] [[віцебская вобласць|Віцебскай вобл.]] — [[20 снежня]] [[1937]], [[Мінск]], [[НКУС]]), беларускі літаратуразнавец, крытык, педагог.
 
Нарадзіўся з сям'і вясковага праваслаўнага святара. Вучыўся ў Магілёўскай духоўнай семінарыі. У 1917 скончыў Нежынскі гісторыка-філалагічны інстытут; быў накіраваны ў Петраградскі універсітэт для падрыхтоўкі да прафесарскага звання па кафедры рускай мовы і славеснасці. З-за матэрыяльных умоў на пачатку 1920 вымушаны быў пераехаць у Адэсу. З 1921 у БССР. Публікавацца пачаў у 1921. Актыўна выступаў у друку як крытык і даследчык беларускай літаратуры. З верасня 1921 з'яўляўся членам навукова-тэрміналагічнай камісіі, з лютага 1922 — навуковым супрацоўнікам, а з 1925 — правадзейным членам [[Інбелкульт]]а; з 1929 — правадзейны член [[БелАН]]. У 1921—1926 выкладаў беларускую літаратуру ў МБПТ. З лютага 1922 працаваў у [[БДУ]]: дацэнт, з кастр. 1926 прафесар. У маі 1926 г. стаў дэканам педагагічнага ф-та. У пачатку 1930-х над М. Піятуховічам навісла пагроза рэпрэсій з-за «"''непралетарскага паходжання''»".

Літаратурна-крытычныя выступленні М. Піятуховіча заўсёды мелі апанентаў, аднак у сярэдзіне 1930-х палеміка выйшла за межы літаратурнай дыскусіі і прыняла характар грубых палітычных абвінавачванняў. М. Піятуховіч вырашыў выехаць з сям'ёй за межы Беларусі. Жыў у Арджанікідзе; працаваў выкладчыкам-славістам у Паўночна-Каўказскім і Паўночна-Асецінскім педагагічных інстытутах. Але 9.1. студзеня 1937 г. ён быў арыштаваны і перавезены ў Мінск. 19.12. снежня 1937 г. Ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР прыгавораны да расстрэлу. Рэабілітаваны 27.12.1957.
 
== Бібліяграфія ==