Канстанцін Ксавер’евіч Ракасоўскі: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Канстанцін Канстанцінавіч (Ксавер'евіч) Ракасоўскі''' (пол. Konstanty Rokossowski, 20 снежня 1894 - [[3...'
(Няма розніцы)

Версія ад 09:29, 29 снежня 2010

Канстанцін Канстанцінавіч (Ксавер'евіч) Ракасоўскі (пол. Konstanty Rokossowski, 20 снежня 1894 - 3 жніўня 1968) — выбітны савецкі ваеначальнік, Маршал Савецкага Саюза (1944), маршал Польшчы (5 лістапада 1949). Двойчы Герой Савецкага Саюза (1944, 1945).

Паходжанне

Нарадзіўся ў Варшаве 8 (21) снежня 1894 г. Знаходзячыся ў Чырвонай Арміі, не пазней 1919 года, Ракасоўскі стаў паказваць 1896 год як год нараджэння і падпісвацца Канстанцінам Канстанцінавічам замест Канстанціна Ксавер'евіча, па некаторых звестках, сапраўднае імя - Казімір. Пасля прысваення звання двойчы Героя Савецкага Саюза месцам нараджэння пачаў паказваць Вялікія Лукі, дзе і быў усталяваны бюст Ракасоўскага. Згодна з кароткай аўтабіяграфіяй, напісанай 27 снежня 1945, нарадзіўся ў горадзе Вялікія Лукі (паводле анкеты ад 1920, у горадзе Варшаве). Бацька - паляк Ксаверый Юзэф Ракасоўскі (1853-1902), паходзіў з шляхецкага роду Ракасоўскіх (герба Гляўбіч або Окша), рэвізор Варшаўскай чыгункі. Яго продкі страцілі шляхецтва ў сярэдзіне XIX стагоддзя. Маці - беларуска Антаніна (Атаніда) Аўсяннікава (? -1911), Настаўніца, родам з Тэлехан, Беларусь. Бацька паслаў яго вучыцца ў платнае тэхнічнае вучылішча Антона Лагуна, але ў 1902 годзе бацька памёр. Канстанцін працаваў памочнікам кандытара, потым дантыста, а ў 1909-1914 гадах - каменячосам у майстэрні Стэфана Высоцкага, мужа яго цёткі Соф'і, у Варшаве, а потым у мястэчку Груец ў 35 км да паўднёва-захаду ад Варшавы. У 1911 годзе памерла маці.