Розніца паміж версіямі "Юрый Радзівіл (1556—1600)"

шаблон
др (робат Дадаем: it:Jerzy Radziwiłł (1556-1600))
(шаблон)
Вучыўся ў Лейпцыгскім універсітэце (да 1572); вывучаў філасофію і тэалогію ў Рымскім калегіуме (1575-76). У дзяцінстве выхоўваўся ў кальвінісцкім духу, у 1576 перайшоў у [[каталіцызм]]. Каад'ютар (памочнік-намеснік) біскупа В. Пратасевіча (1574-81). Біскуп віленскі (1581-91), атрымаў званне кардынала (1583). Актыўна змагаўся супраць [[Рэфармацыя|Рэфармацыі]], у 1581 упершыню ўвёў у сваёй дыяцэзіі цэнзуру друку, у 1582 на ўласныя сррдкі адкрыў каталіцкую духоўную семінарыю ў Вільні. У 1582-84 адначасова намеснік караля (губернатар) у [[Інфлянты|Інфлянтах]], але гэтая пасада была яму ў цяжар. Пасля смерці [[Стафан Баторый|Стафана Баторыя]] на элекцыйным сейме [[1587]] падтрымліваў прадстаўніка аўстрыйскай дынастыі Габсбургаў Максіміляна, але абраны быў [[Жыгімонт III Ваза]]. Пасля збліжэння Жыгімонта III у 1589 з Габсбургамі ўплыў Ю. Радзівіла пры двары зноў вырас. 3 1591 біскуп кракаўскі.
Спрыяў шлюбу Жыгімонта III з эрцгерцагіняй з дома Габсбургаў Ганнай (1592). Адзін з бліжэйшых дарадчыкаў караля, у 1596-97 вёў перагаворы пра далучэнне Рэчы Паспалітай да антытурэцкай каталіцкай лігі.
 
{{Біскупы віленскія}}
 
{{DEFAULTSORT:Радзівіл Юрый 1556}}