Самуэль Леў Агінскі: Розніца паміж версіямі

дзяржаўны і вайсковы дзеяч Вялікага княства Літоўскага
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
http://be-x-old.wikipedia.org/wiki/Самуэль_Леў_Агінскі
(Няма розніцы)

Версія ад 01:09, 4 студзеня 2011

Самуэль Леў Агінскі (каля 15951657) — дзяржаўны і вайсковы дзяяч Вялікага княства Літоўскага. Стольнік1620) і цівун трокскі1633). Валодаў Агінтамі і Еўем у Троцкім ваяводстве, Лёзнам і Мікулінам у Віцебскім ваяводстве[1].

Біяграфія

Паходзіў са старэйшай княжацкай лініі роду Агінскіх. Сын Багдана і Раіны Валовіч, брат Дзмітрыя, Аляксандра (15901653) і Яна (16191684). Атрымаў адукацыю ва ўніверсітэце Франекера ў Галандыі.

З 1620 стольнік, ад 1633 — цівун трокскі. Пабраўся шлюбам з Соф’яй Білевіч, ад якой меў 2 сыноў і 4 дачок.

У 1637 г. заснаваў Полацкі Богаяўленскі манастыр. У 1644 збудаваў палац у Віцебску, які да пачатку XIX ст. быў найбольшым грамадзянскім будынкам у горадзе. Разам са сваёй жонкай фундаваў у Маркаве Віцебскага ваяводства манастыр. Паводле пасмяротнага тэстаменту хацеў быць пахаваным у фамільным манастыры ў Кронах[2].

Зноскі

  1. Анатоль Грыцкевіч. Агінскія // ЭВКЛ С. 203.
  2. Wolff J. Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku. — Warszawa, 1895. S. 302.

Літаратура

  • Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — 684 с.: іл. ISBN 985-11-0314-4.
  • Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т.Т. 1: А — Беліца / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1993. — 494 с., [8] к.: іл. ISBN 5-85700-074-2.