Розніца паміж версіямі "Размовы з удзельнікам:Rasool~bewiki"

няма тлумачэння праўкі
: Што ж тычыць вашых заўваг да навуковага зместу сучасных прац Марозавай (тое чытала, тое не чытала), то -- хоць на першы погляд вашыя довады і здаюцца слушнымі -- то вікіпедыя, на жаль, не лепшае месца для ўстанаўлення вартасці ці прыдатнасці крыніц у падобных выпадках. Вось калі б вы знайшлі навуковую крытыку на Марозаву, то ...
: Дарэчы, калі Мартас і не валодае пытаннем "антычнага паходжання", гэта не значыць, што ён не валодае пытаннем царкоўнай гісторыі ў Сярэднявеччы. [[Удзельнік:Yury Tarasievich|Yury Tarasievich]] 05:56, 4 студзеня 2011 (UTC)
:: 1) І якую ж фатальную ролю адыграў прафесар Мараш у пераходзе Марозавай ва ўніяцтва? Удакладніце, калі ласка, не зусім зразумела.
:: 2) Асабіста мне абсалютна паралельна спадарыня Марозава і ўзровень яе навуковых прац. Я вымушаны быў разгорнута адказаць Максіму ў межах нашае з ім размовы, бо Максім падаў мне Марозаву як нейкую апошнюю інстанцыю ў пытаннях гісторыі рэлігіі Беларусі/Літвы, і маўляў з ёй нельга не пагаджацца, а можна адно слухаць кожнае яе слова, і ні кроку ўбок (гл. вышэй). Спадзяюся, сваёй рэцэнзіяй на ейны маленькі 2-старонкавы артыкул я даводна паказаў ейны "узровень", і пытанні аб "апошне-інстанцавасці" ці то Марозавай, ці то нейкага іншага навукоўцы, адпалі. Заўважце, я змясціў мае заўвагі на маёй асабістай старонцы, а не ў абмеркаваннях нейкага артыкула Вікіпедыі, бо я і не прапаную займацца высвятленнем кампетэнтнасці таго ці іншага навукоўцы, гэта проста была разгорнутая адповедзь Максіму, у адказ на ягоную спробу падаць мне Марозаву, як апошні аргумент.
::3) Але ж пачынаць кніжку з чыста маргінальнага АІ, што беларусы пайшлі ад кімбраў - гэта паказуе пэўны ўзровень, мяркую, Вы пагадзіцеся са мной. Дый царкоўнай гісторыяй Сярэднявечча Мартас валодае такі слаба. 1291 год - міфічная дата, можна знайсці літаратуру па гэтым пытанні (той жа Паўлаў), яна ўзнікла праз дрэннае адчытанне даты. Верагодная дата - 1300 год. Пададзеная мной на старонцы "Літоўская мітраполія" літаратура Мартасу невядома, хаця Паўлаў і Шаўчэнка, як я ўжо зацеміў, ёсць у НБ. [[Удзельнік:Rasool|Rasool]] 10:56, 4 студзеня 2011 (UTC)
90

правак