Засцерагальнае ўзбраенне: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
на пачатак
(Няма розніцы)

Версія ад 00:41, 14 ліпеня 2007

ЗАСЦЕРАГ · ЛЬНАЕ ЎЗБРА · ННЕ, сродкі абароны воіна ад сродкаў нападу. Засцерагальнае ўзбраенне падзяляецца на асабістае (ношанае на сабе або з сабою) і калектыўнае (шчыт гарматы, кулямёта, браня танка ці лятальнага апарата і інш.).

Найбольш распаўсюджаны ў наш час матэрыял выканання — сталь, гістарычна — жалеза, іншыя металы, драўніна, скура, тканіна, шнур, камбінацыі розных матэрыялаў. З 20 ст. ва ўжытак уваходзяць сінтэтычныя матэрыялы ("нейлон", "кеўлар", "лексан", шклопластык або вугляпластык і інш.), адмысловыя адмены керамікі.

Да распаўсюджання агнястрэльнай зброі засцерагальнае ўзбраенне было прыстасаванае, галоўным чынам, для абароны ад халоднай і кідальнай зброі. У склад такіх сродкаў абароны ўваходзілі галаўныя ўборы, тулаўныя даспехі, розныя дэталі, шчыты. Засцерагальнае ўзбраенне існавала для баявых коней і сланоў.

З развіццём агнястрэльнай зброі (18 ст.) цяжкія засцерагальныя сродкі зніклі, перад 19 ст. выкарыстоўвалася толькі лёгкія сродкі абароны (каска, кіраса і інш.), а на працягу 19 ст. і тыя сталі пераважна дэкаратыўнымі і рэдкаўжыванымі.

У час 1-й сусв. вайны засцерагальнае ўзбраенне вярнулася ў практыку ў выглядзе сталёвых касак і шлемаў, калектыўнага З.у.

У сяр. 20 ст. замест чыста пасіўнага з'яўляецца актыўнае калектыўнае З.у., таксама вяртаюцца элементы індывідуальнага З.у. у выглядзе нагруднікаў, пілоцкіх паўдаспехаў, бронекамізэлек, процівыбуховых касцюмаў і інш.

Старажытнасць і Сярэднявечча

Галаўныя ўборы: шалом, шышак, ерыхонка, прылбіца, куячная шапка, марыён, салад (салада), бургіньёт, місюрка.

Тулаўныя даспехі: панцыр, браня, латы, кальчуга, зярцала, бехцер (бахц · рац), байдана, паўдаспех.

Дэталі: нагруднік, барміца, галіцы, рукавіцы, наручы, карвашы, понажы.

Шчыты: рандаш, павеза.

Новая і найноўшая гісторыя

Галаўныя ўборы: каска, шлем, "сфера".

Тулаўныя даспехі: бронекамізэлька, процівыбуховы касцюм.

Дэталі:...

Шчыты:...