Фаналогія: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др пакуль цалкам сюды, падзелена будзе потым
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 3:
Да ліку асноўных пытанняў фаналогіі належаць: вызначэнне існасці самой фанемы, г.зн., вызначэнне тых прыкмет, якія складаюць змест фанемы; высвятленне суадносін, з аднаго боку, паміж фанемай і гукамі, у якіх яна рэалізуецца, а з іншага боку, з іншымі фанемамі. Інакш кажучы, у цэнтры ўвагі фаналогіі знаходзіцца праблема тоеснасці фанемы.
 
На розніцу паміж параўнальна невялікай колькасцю гукаў, якія функцыянуюць у мове, і практычна незлічонай колькасцю розных фізічных гукаў, упершыню (1870-я гг.) звярнуў увагу лінгвіст [[І. А. Бадуэн дэ Куртэнэ]], які распрацаваў палажэнні аб фанемах як "рухомых кампанентах марфем", аб разнастайнасці гукаў, якія аб'ядноўваюцца у адну фанему, і першым увёў у лінгвістычны ўжытак тэрмін "фанема".
 
Ідэі Бадуэна дэ Куртэнэ аб розных аспектах фанетыкі — акустчна-артыкуляцыйным і функцыянальным, аб ролі гукаў "у механізме мовы" зрабілі вялікі ўплыў на развіццё фанетычных даследаванняў у рускім і сусветным мовазнаўстве, з'явіліся зыходнымі тэарэтычнымі пасылкамі для розных фаналагічных школ 20 ст., найперш, Маскоўскай і Ленінградскай фаналагічных школ, Пражскай лінгвістычнай школыі.