Фанема: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
асноўны алафон
варыянт і варыяцыя
Радок 14:
 
У залежнасці ад фанетычнай пазіцыі фанема рэалізуецца рознымі алафонамі, але ў кожнай пазіцыі толькі адным з іх; у адной і той жа фанетычнай пазіцыі алафоны ўзаемазамяняцца не могуць. Сярод алафонаў звычайна вылучаецца '''асноўны''', тыповы алафон, які характарызуецца найменшай пазіцыйнай абумоўленасцю, г.зн., найменшай залежнасцю алафона ад фанетычных умоваў.
 
Пры пазіцыйных чаргаваннях алафоны могуць выступаць або як варыянты фанемы або як яе варыяцыі.
 
Варыянт фанемы — алафон фанемы, якасць якога настолькі змяняецца, што ён супадае ў гучанні з алафонам іншай фанемы. Напрыклад, у словах нага, рука першы гук [а] з'ўляеца варыянтам фанем <o> (н{{*|о}}гі) і <э> (р{{*|э}}кі). Варыянты ўзнікаюць пры чаргаваннях з перасякальнымі радамі.
 
Варыяцыя фанемы — алафон фанемы, якасць якога змяняецца ў нязначнай ступені, і які не супадае ў гучанні з алафонам іншай фанемы. Напрыклад, у словаформах [сʼ˙аду] — [сʼ˙а˙zʼ], гукі [˙а] і [˙а˙] з'яўляюцца варыяцыяй фанемы <а>. Варыянты ўзнікаюць пры чаргаваннях з паралельнымі радамі.
 
== Крыніцы ==