Розніца паміж версіямі «Фанема»

2 687 байтаў дададзена ,  14 гадоў таму
варыянты і варыяцыі
(вынас у алафон)
(варыянты і варыяцыі)
# выдзяленне фанем шляхам узмацнення адрозненняў (дадатковая дыстрыбуцыя).
 
== Варыянты і варыяцыі ==
Фанема праяўляецца (рэалізуецца ў мове) у пэўных адменах — [[алафон]]ах гэтай фанемы.
 
Пры пазіцыйных чаргаваннях алафоны могуць выступаць або як варыянты фанемы або як яе варыяцыі.
 
{{вызн2|Варыянт}} фанемы — алафон фанемы, якасць якога настолькі змяняецца, што ён супадае ў гучанні з алафонам іншай фанемы.
 
:<small>Напрыклад, у словах нага, рука першы гук [а] з'ўляецца варыянтам фанем <o> (н{{*|о}}гі) і <э> (р{{*|э}}кі). Варыянты ўзнікаюць пры чаргаваннях з перасякальнымі радамі.</small>
 
{{вызн2|Варыяцыя}} фанемы — алафон фанемы, якасць якога змяняецца ў нязначнай ступені, і які не супадае ў гучанні з алафонам іншай фанемы.
 
:<small>Напрыклад, у словаформах [сʼ˙аду] — [сʼ˙а˙zʼ], гукі [˙а] і [˙а˙] з'яўляюцца варыяцыяй фанемы <а>. Варыянты ўзнікаюць пры чаргаваннях з паралельнымі радамі.</small>
 
Лінгвістычная літаратура не выпрацавала трывалай адназначнай [[наменклатура|наменклатуры]] ў гэтым пытанні.
 
Існуе такая плынь, у якой тэрміны "алафон фанемы" і "варыянт фанемы" ужываюцца ўзаемазаменна, як сінонімы, і ўсе гукі, у якіх рэалізуецца фанема, называюцца тут "варыянтамі"; асноўны прадстаўнік фанемы — {{вызн2|моцны варыянт}}, усе іншыя прадстаўнікі — {{вызн2|слабыя варыянты}}.
 
Яшчэ іншая плынь існуе ў працах прадстаўнікоў [[ЛФШ]], дзе тэрміну "варыянт" адпавядае тэрмін {{вызн2|адценне фанемы}}. У гэтым выпадку, у залежнасці ад прычын, якія выклікаюць вар'іраванне фанемы, вылучаюць {{вызн2|камбінаторныя варыянты}} (адценні) фанемы, абумоўленыя суседствам з іншымі фанемамі, і {{вызн2|пазіцыйныя варыянты}} (адценні), якія залежаць ад становішча фанемы ў слове.
 
== Крыніцы ==