Мацярдушка звычайная: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
MastiBot (размовы | уклад)
др r2.6.4) (робат Дадаем: fa:مرزنگوش
+{{tl|Спецыі}} using AWB
Радок 3:
'''Мацярдушка''' (''Origanum vulgare'') — шматгадовая травяністая расліна сямейства губакветных.
 
Вышыня да 50 см з маленькімі авальным лісцем і ружовымі кветкамі. Расце па ўсёй [[Беларусь|Беларусі]], пераважна на ўскрайках лясоў, на пагорках з сухой, вапнавай асновай. Народныя назвы: ''мацярынка'', ''бабіна душыца'' (раней вельмі шырока ўжывалася пры [[жаночыя захворванні|жаночых захворваннях]]), ''душанка'', ''пчалалюб''. Блізкая сваячка [[маяран|маярану]]у, таму яшчэ называлася “дзікі маяран”. Можна ўжываць у тых самых стравах. Трава змяшчае [[эфірныя алеі|эфірны алей]], [[дубільныя рэчывы]] і [[вітамін C]].
 
У сучаснай беларускай кулінарыі амаль не выкарыстоўваецца. Лісце мацярдушкі можна дадаваць у [[супы]] (напрыклад, [[гарохавы суп|гарохавы]]), да баранавай пячонкі, вэнджаных кілбас, да страў з [[яйкі|яек]], [[салаты]] з садавіны (асабліва [[фасоля|фасолі]]). Вельмі папулярная прыправа ў [[Італія|Італіі]], адзін з сімвалаў [[італьянская кухня|італьянскай кухні]] (лісце дадаюць у [[соўсы]], салаты з [[тамат|таматаў]]аў, [[баклажан|баклажанаў]]аў, [[цукіні|цукіні]] і іншыя, прыпраўляюць стравы з марской [[рыба|рыбы]] і [[мяса]], апроч [[бараніна|бараніны]]; абавязковы кампанент сапраўднай [[піца|піцы]]), а таксама ў [[Францыя|Францыі]], [[Грэцыя|Грэцыі]], вядомая з антычнасці. [[Грэчаская мова|Грэчаская]] назва ''oregano'' (таксама гандлёвая назва на міжнародным рынку) азначае “радасць гор”.
 
Даўней шырока ўжываўся ў народным побыце Беларусі, [[Украіна|Украіны]] і іншых славянскіх краін: некалькі сцяблоў мацярдушкі клалі ў бочку пры засолцы [[агурок|агуркоў]], адвар травы дадавалі ў [[квас]], сухой травой абкурвалі глечыкі з-пад [[малако|малака]], у хатнім [[піваварства|піваварстве]] ўжывалі заміж [[хмель|хмелю]], пучкі развешвалі па сценах шляхецкіх абораў дзеля [[дэзінфекцыя|дэзінфекцыі]]. Перад заваркай кветкі разам са сцяблом разміналі.
Радок 70:
[[wa:Såvaedje mariolinne]]
[[zh:牛至]]
 
{{Спецыі}}