Розніца паміж версіямі "Усход (жылы раён, Мінск)"

няма тлумачэння праўкі
(інтэрвікі)
{{Значэнні|Спасылка=Усход, значэнні}}
'''Усход''', [[Раёны Мінска|жылы раён]] ва ўсходняй частцы [[Мінск]]а. Забудоўваецца з [[1966]]. Раён абмежаваны [[Праспект Незалежнасці, Мінск|праспектам Незалежнасці]], вуліцамі [[Вуліца Каліноўскага, Мінск|Каліноўскага]], [[Вуліца Кедышкі, Мінск|Кедышкі]], [[Вуліца Славінскага, Мінск|Славінскага]], участкам [[Сляпянскае водна-паркавае паўкальцо|Сляпянскага водна-паркавага паўкальца]]. Разлічаны на 17 тысяч жыхароў.
 
Уключае два [[Мікрараён|мікрараёны]]: Усход 1 і Усход 2. Архітэктурна-планіровачная структура раёна абумоўлена яго размяшчэннем на ўездзе ў горад з усходу. Цэнтр ансамбля знаходзіцца ў мікрараёне Усход 1, складаецца з 4 груп спараных 14—16-павярховых буйнапанэльных жылых дамоў, тарцы якіх упрыгожаны мазаічнымі пано «Мінск — горад-будаўнік», «Мінск — горад-воін», «Мінск — горад навукі», «Мінск — горад культуры». Вышыннай дамінантай раёна з'яўляецца комплекс 16-, 18-, 20-павярховых жылых дамоў па вуліцы Каліноўскага.
{{Мікрараёны Мінска}}
 
{{DEFAULTSORT:Усход}}
[[Катэгорыя:Раёны Мінска]]