Розніца паміж версіямі "Беларускі дзяржаўны цырк"

няма тлумачэння праўкі
 
== Гісторыя ==
Першы ў Беларусі цырк быў адкрыты на Саборнай плошчы (цяпер [[плошча Свабоды, Мінск|плошча Свабоды]]) [[16 лістапада]] [[1884]]. Гэта быў стацыянарны драўляны цырк - «Цырк братоў Нікіціным» на 800 месцаў, пабудаваны Аляксандрам Бачаравым па замове Пятра Нікіціна. Першым дырэктарам Мінскага цырка стаў вядомы прадпрымальнік і цыркавы артыст Пётр Аляксандравіч Нікіцін.
 
Цырк братоў Нікіціным неаднаразова рэканструяваўся і перамяшчаўся па раёнах горада. У 1930 годзе на яго базе ў Гарадскім садзе (цяпер парк ім. Горкага) быў пабудаваны цырк-шапіто на 1200 месцаў. Цырк быў разбураны 25 чэрвеня 1941 г. у час бамбардзіроўкі горада фашысцкай авіяцыяй. Цыркавая трупа была эвакуіравана ў Маскву, затым у Омск. 7 лістапада 1941 года Беларускі цырк даў першае прадстаўленне для байцоў, якія сыходзяць на фронт.
 
У [[1946]] годзе дырэктар цырка Б. Е. Кабішчар заняўся аднаўленнем цырка на ранейшым месцы. Адноўлены цырк-шапіто быў падораны Мінску горадам Арлом і меў 1200 глядзельных месцаў.
 
Будаўніцтва новага стацыянарнага зімовага цырка пачалося ў кастрычніку [[1954]] года. Пабудаваны ён быў па праекце архітэктара В. Жукава на перакрыжаванні водна-зялёнага дыяметра Мінска (р. Свіслач і зялёная зона ўздоўж яе поймы) і пр. Незалежнасці. Уяўляе сабой круглае купальнае збудаванне з прамавугольным у плане трохпавярховым службовым корпусам. Галоўны фасад аформлены каланадай карынфскага ордэра. Глядзельная зала мае арэну (дыяметр 13 м), 1668 месц, размешчаных амфітэатрам; аснашчана сучаснай тэхнічнай і цыркавой апаратурай. Вакол відовішчнай часткі знаходзіцца фае і гардэробы, памяшканні для артыстаў і абслуговага персаналу, залы для рэпетыцый, спецыяльныя памяшканні для жывёлы. У лютым [[1959]] года Беларускі дзяржаўны цырк адкрыўся з першым паказам.
Будаўніцтва новага стацыянарнага зімовага цырка на 1667 месцаў пачалося ў кастрычніку 1954 года. У лютым 1959 года Беларускі дзяржаўны цырк адкрыўся з першым паказам.
 
З верасня [[2008]] Беларускі дзяржаўны цырк знаходзіўся на рэканструкцыі і адчыніў свае дзверы ў адрамантаваным будынку ў лістападзе [[2010]] года. Падчас рэканструкцыі да старога будынку прыбудавалі адміністрацыйны будынак, зрабілі новую сучасную арэну. Касы размешчаны ў асобным будыначку ля галоўнага ўваходу.
 
[[Катэгорыя:Горад Мінск]]