Розніца паміж версіямі "Старажытная гісторыя Беларусі"

== [[Неаліт]] ==
У эпоху [[неаліт]]у (4-3 тыс. гадоў да н.э.) клімат стаў яшчэ цяплейшым. Прысвойваючая гаспадарка дасягнула свайго росквіту. На Беларусі да неаліту адносяцца плямёны нёманскай, днепра-данецкай, нарвенскай і верхнедняпроўскай культур. Вывучэнне могілак днепра-данецкай культуры на Украіне даказалі, што прадстаўнікі гэтай культуры належалі да паўночных еўрапеоідаў ці позніх [[краманьёнцы|краманьёнцаў]]. Асноўным заняткам неалітчных плямёнаў было [[рыбалоўства]], усе астатнія заняткі не былі так распаўсюджаныя. Гэта з'яўляецца галоўнай асаблівасцю неаліта на тэрыторыі сучаснай Беларусі, таму што звычайна падчас неаліта праходзіла [[неалітычная рэвалюцыя]] і пераход ад прысвойваючай да вытворчай гаспадаркі.
 
Істотная рыса неаліту - з'яўленне керамічнай вытворчасці. З гліны выраблялі посуд. Яго ляпілі і абпальвалі на вогнішчы. Пасудзіны ўпрыгожваліся арнамньетаам, які, відаць, меў рэлігійны сэнс. Удасканальваліся спосабы апрацоўкі каменя, пашыралася шліхтаванне сякер, долатаў, цёслаў, матык. Людзі пачалі пераходзіць да здабычы крэменю шахтным спосабам. Старажытныя ўшахты былі выяўлены каля в.[[Краснае Сяло|Краснага Сяла]] ([[Ваўкавыскі раён]]).
 
== [[Бронзавы век]] ==