Жан Батыст Жазеф Фур’е: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Жан Батыст Жазеф Фур'е''' (фр. Jean Baptiste Joseph Fourier; 21 сакавіка 1768, Осер, Францыя - 16 мая [[18...'
(Няма розніцы)

Версія ад 19:04, 9 студзеня 2011

Жан Батыст Жазеф Фур'е (фр. Jean Baptiste Joseph Fourier; 21 сакавіка 1768, Осер, Францыя - 16 мая 1830, Парыж) — французскі матэматык і фізік.

Навуковыя дасягненні

  • Даказаў тэарэму аб ліку сапраўдных каранёў алгебраічнага раўнання, якія ляжаць паміж дадзенымі межамі (Тэарэма Фур'е 1796).
  • Даследаваў, незалежна ад Ж. Мурайле, пытанне аб умовах прымянімасці распрацаванага Ісаакам Ньютанам метаду колькаснага рашэння раўнанняў (1818).
  • Манаграфіі «Аналітычная тэорыя цяпла», у якой быў дадзены вывад раўнання цеплаправоднасці ў цвёрдым целе, і распрацоўка метадаў яго інтэгравання пры розных межавых умовах. Метад Фур'е складаўся ў прадстаўленні функцый у выглядзе трыганаметрычных шэрагаў Фур'е.
  • Знайшоў формулу прадстаўлення функцыі з дапамогай інтэграла, адыгрывае важную ролю ў сучаснай матэматыцы.
  • Даказаў, што ўсякую адвольна накрэсленую лінію, складзеную з адрэзкаў дуг розных крывых, можна ўявіць адзіным аналітычным выразам.
  • У 1823 незалежна ад Эрстэда адкрыў тэрмаэлектрычны эфект, паказаў, што ён валодае ўласцівасцю суперпазіцыі, стварыў тэрмаэлектрычны элемент.
  • Яго імя ўнесена ў спіс найвялікшых вучоных Францыі, змешчаны на першым паверсе Эйфелевай вежы.