Астрожская акадэмія: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др афармленне
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 1:
'''Астрожская акадэмія''' — навучальная ўстанова заснаваная каля [[1576]] г. на сродкі [[ВК. К. Астрожскі|Васіля-Канстанціна-Васіля Астрожскага]] ў яго родавым маёнтку [[Горад Астрог|г. Астрог]]. Астрожская школа, ці акадэмія, мела трохступенны характар, спалучала ў сабе элементарную (пачатковую) і сярэднюю школы, з пачаткамі вышэйшай. У аснову праграмы навучання была пакладзена заходнееўрапейская сістэма «сямі вызваленых навук», вывучаліся [[граматыка]], [[рыторыка]], [[дыялектыка]], [[арыфметыка]], [[геаметрыя]], [[астраномія]], [[музыка]]. Галоўная ўвага надавалася вывучэнню [[грэчаская мова|грэчаскай]] і [[царкоўнаславянская мова|царкоўнаславянскай]] моваў, выкладаліся таксама [[філасофія]] і [[багаслоўе]].
 
[[Падручнік]]і для навучання рыхтаваліся і друкаваліся ў [[Астрожская друкарня|Астрожскай друкарні]]. Непасрэдна пры школе і друкарні К. Астрожскі стварыў гурток адукаваных людзей, якія займаліся перакладамі, распрацоўвалі і выдавалі вучэбную, богаслужбовую, павучальную літаратуру. Да гуртка належалі вядомы друкар [[Іван Фёдараў]], пісьменнік [[Герасім Сматрыцкі]], перакладчыкі і выдаўцы [[Васіль Суражскі]] і [[Цімафей Міхайлавіч]]; браты [[Дзям'ян Налівайка|Дзям'ян]] і [[Ігнацій Налівайка|Ігнацій Налівайкі]]. У Астрог часта наведваліся грэчаскія навукоўцы — [[Дзіянісій Палеалог]], будучы Канстанцінопальскі патрыярх [[Кірыл Лукарыс]], патрыяршы экзарх свяшчэннамучанік [[Нікіфар Кантакузін]]. Усе гэтыя высокаадукаваныя людзі прымалі ўдзел у навучанні, што сведчыць пра яго высокі ўзровень.