Абу Хамід Аль-Газалі: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Дзякуючы be-x-old:Аль-Газалі
(Няма розніцы)

Версія ад 13:20, 12 студзеня 2011

Аль-Газалі́ (араб. الغزالى‎‎), поўнае імя Абу-Хамі́д Мухама́д ібн-Мухама́д Аль-Газалі́́ (араб. ابو حامد محمد بن محمد الغزالى‎‎; 10581111) — ісламскі багаслоў і філосаф персідскага паходжання, нарадзіўся ў мястэчку Тус (Харасан). Адзін з найбольш аўтарытэтных настаўнікаў, уваходзіць у лік пачынальнікаў суфізма. З 1091 года ўзначальваў багаслоўскую школу ў Багдадзе па запрашэнні сельджукскага султана. Дзейнасць аль-Газалі была накіравана на фармаванне ўсебаковага і сістэматычнага вучэння суфізма, ён сфармуляваў тэарэтычную базу суфізма і дамогся яго інтэграцыі з агульнапрызнаным ісламам.

Біяграфія

Абу-Хамід аль-Газалі нарадзіўся ў беднай сям'і і рана страціў бацьку. Перад смерцю бацька даручыў свайму сябру-суфію заняцца выхаваннем і навучаннем сваіх сыноў. Яго сябр некаторый час займаўся малымі, але, потым, аддаў хлопцаў у медрэсе, бо грошай на малых яму не хапала. новым настаўнікам аль-Газалі стаў імам Ахмад ар-Разікані ў Тусе, але дзеля працягу навучання ён пераехаў у Джурджан і Нішапур, дзе там навучаўся пад кіраўніцтвам імама аль-Харамайн. Аднойчы, маладога Абу-Хаміда прыкмеціў сельджукскі візір Нізам аль-Мульк і Газалі трапляе ў Багдад, дзе атрымоўвае высокія пасады пры двары і становіцца аўтарытэтным навукоўцам і багасловам. З 1091 па 1095 аль-Газалі выкладае ў мэндрэсы аль-Нізамія. У гэты час у 1102 годзе ад забойцы-асасіна загінуў Нізам аль-Мульк.

У 1105 годзе аль-Газалі выпраўляцца ў хадж і пакідае Багдад, кідаючы кар'еры ў самым яе росквіце. 11 гадоў да 1106 года ён жыве як самотнік. Ён растлумачваў гэты свой учынак тым, што сярод багасловаў і законаведаў пачалося разлажэнне і яго ахапіла «боязь пекла». Ён наведаў святыя месцы як то Меку, Медыну, а таксама Ікрусалім, Дамаск, Багдад і зноўку вярнуўся ў Тусу. У гэтыя гады ён напісаў найбольш значныя свае творы. У 1106 годзе Фахр аль-Мульк змусіў Газалі вярнуцца да выкладання і Абу-Хамід зноў пачынае чытаць лекцыі ў медрэсэ аль-Нізамія ў Нішыпуры. Неўзабаве перад смерцю ён зноў кідае выкладанне і вяртаецца ў Тус, дзе пасяліўся ў келлі і навучаў маладых паслядоўнікаў суфійскаму ладу жыцця. Аль-Газалі памёр у снежні 1111 годзе ва ўзросце 55 гадоў.

Вонкавыя спасылкі