Інфрачырвонае выпраменьванне: Розніца паміж версіямі

Форма электрамагнітнага выпраменьвання
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Дзякуючы be-x-old:Інфрачырвонае выпраменьваньне
(Няма розніцы)

Версія ад 14:53, 12 студзеня 2011

Інфрачырвонае выпраменьваннеэлектрамагнітнае выпраменьванне са спектральным дыяпазонам паміж чырвоным канцом бачнага святла (з даўжынёй хвалі λ = 0,74 мкм) і мікрахвалевым выпраменьваннем (λ ~ 1—2 мм).

Інфрачырвонае выпраменьванне вынайшаў у 1800 г. англійскі навуковец Уільям Гершэль.

У наш час увесь дыяпазон інфрачырвонага выпраменьвання падзяляюць на тры складнікі:

  • кароткахвалевы абсяг: λ = 0,74—2,5 мкм;
  • сярэднехвалевы абсяг: λ = 2,5—50 мкм;
  • даўгахвалевы абсяг: λ = 50—2000 мкм;

Апошнім часам даўгахвалевую ўскраіну гэтага дыяпазону выдзяляюць у асобны, незалежны дыяпазон электрамагнітных хваляў — тэрагерцавае выпраменьванне (субліміліметровае выпраменьванне).

Інфрачырвонае выпраменьванне таксама называюць «цеплавым» выпраменьваннем, бо інфрачырвонае выпраменьванне ад нацепленых прадметаў успрымаецца скурай чалавека як адчуванне цяпла. Пры гэтым даўжыні хваляў, якія выпраменьваюцца целам, залежаць ад тэмпэратуры нацяпленьня: чым вышэйшая тэмпература, тым карацейшая даўжыня хвалі і вышэйшая інтэнсіўнасць выпраменьвання. Спектр выпраменьвання абсалютна чорнага цела пры адносна невысокіх (да некалькі тысячаў Кельвінаў) тэмпературах ляжыць у асноўным менавіта ў гэтым дыяпазоне. Інфрачырвонае выпраменьванне выпускаюць узбуджаныя атамы ці іёны.

Вонкавыя спасылкі