Антрапагенез: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др r2.7.1) (робат Дадаем: ru:Антропогенез
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
'''Антрапагенез'''  — частка [[біялагічная эвалюцыя|біялагічнай эвалюцыі]], якая прывяла да з'яўлення віду ''[[Homo sapiens]]'', які аддзяліўся ад іншых [[гамініды|гамінід]], [[чалавекападобныя малпы|чалавекападобных малпаў]] і [[Плацэнтарныя|плацэнтарных млекакормячых]], працэс гісторыка-эвалюцыйнага фарміравання фізічнага тыпу [[чалавек]]а, першапачатковага развіцця яго [[праца|працоўнай дзейнасці]], [[гаворка|гаворкі]]. Вывучэннем антрапагенезу займаецца мноства навук, у прыватнасці [[антрапалогія]], [[палеаантрапалогія]], [[генетыка]], [[лінгвістыка]].
 
У эвалюцыйным кантэксце тэрмін «чалавек» ставіцца не толькі да людзей, што жывуць зараз, але і да прадстаўнікам вымерлых відаў роду ''[[Homo]]''. Акрамя таго, даследаванні антрапагенезу распаўсюджваюцца на іншых [[гамініны|гамінін]], напрыклад, [[аўстралапітэк]]аў. Род ''Homo'' аддзяліўся ад аўстралапітэка ці падобных ім гамінін каля 2 млн гадоў таму ў [[Афрыка|Афрыцы]]. Існавала некалькі відаў людзей, большасць з якіх вымерла<ref>Mark Collard, Bernard Wood; ''How reliable are human phylogenetic hypotheses?'' quote: ''.. existing phylogenetic hypotheses about human evolution are unlikely to be reliable'' http://www.pnas.org/content/97/9/5003.abstract</ref>. Да іх, у прыватнасці, адносяцца [[эрэктусы]] і [[неандэртальцы]].
 
Старажытныя прадстаўнікі віда ''Homo sapiens'' з'явіліся ў выніку эвалюцыі 400-250 тыс. гадоў таму. Пануючай у нашы дні гіпотэзай паходжання людзей з'яўляецца [[Гіпотэза нскага паходжання чалавека|нская]], згодна з якой наш від з'явіўся ў Афрыцы і адтуль распаўсюдзіўся па ўсім свеце, замяшчаючы існуючыя папуляцыі ''H. erectus'' і ''H. neanderthalensis''. Альтэрнатыўная гіпотэза завецца [[Гіпотэза мультырэгіянальнага паходжання чалавека|мультырэгіянальнай]]. Згодна з апошняй, людзі, пачынаючы, відаць, ад ''H. erectus'', эвалюцыянавалі як адзіны від, у якім [[ген]]ныя патокі маглі вольна цыркуляваць. Наяўныя ў цяперашні час дадзеныя палеаантрапалогіі не дазваляюць зрабіць канчатковы выбар паміж гэтымі гіпотэзамі <ref name=RLeakey>{{cite book|last=Leakey|first=Richard|title=The Origin of Humankind|publisher=Basic Books|location=New York, NY|year=1994|series=Science Masters Series|pages=87–89|isbn=0465053130}}</ref>, хоць [[мітахандрыяльнай Ева|дадзеныя генетыкі]] падтрымліваюць нскую тэорыю.