'''Віды пад пагрозай вымірання''' — біялагічны [[Від, біялогія|від]], які знаходзяцца пад пагрозаю вымірання праз сваю малую колькасць альбо пэўныя чыннікі навакольнага асяроддзя. Выміраючы від — звычайны таксанамічны від, але можа быць і іншай эвалюцыйна значымай адзінкай, напрыклад падвідам. Міжнародны саюз аховы прыроды (МСАП) вызначае працэнт відаў, якім пагражае выміранне, прыблізна ў 40 % ад усіх арганізмаў, абапіраючыся на рознаманентнасць відаў, вядомых да 2006 года<ref name= "ВСОП">[http://www.iucnredlist.org/info/tables/table1 IUCN статыстыка Чырвонага спісу (2006)] </ref> (МСАП збірае дадзеныя пра ўсе віды, схільныя да пагрозы вымірання ў той ці іншай ступені).