Розніца паміж версіямі "Экзістэнцыялізм"

1 327 байтаў дададзена ,  10 гадоў таму
няма тлумачэння праўкі
'''Экзінстэнцыялізм''' ({{lang-fr|existentialisme}} ад {{lang-la|exsistentia}} - існаванне) -- '''філасофія існавання''' - кірунак у [[філасофія | філасофіі]] [[XX стагоддзе|ХХ стагоддзя]], акцэнтуе сваю ўвагу на ўнікальнасці ірацыянальнага быцця чалавека. Экзістэнцыялізм развіваўся паралельна з роднаснымі напрамкамі [[персаналізм]]у і [[Філасофская антрапалогія | філасофскай антрапалогіі]], ад якіх ён адрозніваецца перш за ўсё ідэяй пераадолення (а не раскрыцця) чалавекам ўласнай сутнасці і вялікім акцэнтам на глыбіні эмацыйнай прыроды.
 
У чыстым выглядзе экзістэнцыялізм як філасофскі кірунак ніколі не існаваў. Супярэчлівасць гэтага тэрміна зыходзіць з самога зместу "[[экзістэнцыя|экзістэнцыі]]", бо яна па вызначэнні індывідуальна і непаўторна, азначае перажыванні асобна ўзятага індывіда, не падобнага ні на каго.
 
Гэтая супярэчлівасць з'яўляецца прычынай таго, што практычна ніхто з мысляроў, прылічаных да экзістэнцыялізму, фактычна не адносіў сябе да філосафаў-экзыстанцыялістаў. Адзіным, хто выразна выяўляў сваю прыналежнасць да гэтага напрамку, быў [[Жан-Поль Сартр]] . Яго пазіцыя была выкладзена ў дакладзе «экзістэнцыялізм - гэта гуманізм», дзе ён і распачаў спробу абагульніць экзінстэнцыянальныя памкненні асобных мысляроў пачатку XX стагоддзя.
 
[[Катэгорыя:Філасофія]]
Ананімны ўдзельнік